Пользовательское соглашение

Биография, Міклашэўскі Яўген. Біяграфія.

Биография, Міклашэўскі Яўген. Біяграфія. фото фотография фотка

Міклашэўскі Яўген, нарадзіўся 09.08.1936 г. у вёсцы Лыскі Беластоцкага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і.

У 1946 г. пераехаў з бацькамі ў вёску Кміты, што на Нясвіжшчыне. У 1953 г. паступіў у Нясвіжскую педагагічную навучальню імя Якуба Коласа, дзе правучыўся тры гады. Апошні курс заканчваў у Пінскай педнавучальні (1957). Працаваў загадчыкам Вяліка-Вулькаўскай і Чарнеевіцкай пачатковых школ на Піншчыне. Вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце замежных моў (1962-1965). Працаваў загадчыкам аддзела часопіса «Родная прырода» (1972-1978), старшым рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1978-1981), літкансультантам СП БССР (1981-1988). Сябра СП СССР з 1980 г.

Упершыню выступіў у друку ў 1959 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Свежасць» (1968), «Ганна з Пухавіч» (гумар, 1976), «Світальны водбліск» (1981, усе тры выйшлі пад псеўданімам Яўген Верабей), «У спрадвечным руху» (1985), «Зара-заранка, зара-вячэрніца» (1989). У часопісе «Маладосць» апублікаваў аповесці «Чатыры дарогі» (1979) і «Мёртвая крыніца» (1989).

Перакладае паэзію і прозу з ангельскай і славянскіх моў.


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я