Пользовательское соглашение

Биография, Ляпёшкін Уладзімір. Біяграфія.

Биография, Ляпёшкін Уладзімір. Біяграфія. фото фотография фотка

Ляпёшкін Уладзімір, нарадзіўся 08.02.1928 г. у вёсцы Церабель Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і настаўніка.

Сярэднюю школу канчаў у Рудзенску, у 1951 г. скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Менска выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам. У 1970-1979 гг. - дырэктар выдавецтва «Народная асвета». У 1979-1987 гг. - дырэктар СШ №– 23 г. Менска. Сябра СП СССР з 1962 г.

Узнагароджаны медалямі.

Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1976).

Друкавацца пачаў у 1949 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей выдаў кніжку паэзіі «Званкі-званочкі» (1972).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я