Пользовательское соглашение

Биография, Коршак Аляксей. Біяграфія.

Биография, Коршак Аляксей. Біяграфія. фото фотография фотка

Коршак Аляксей, нарадзіўся 22.02.1920 г. у вёсцы Вуглы Капыльскага раёна Менскай вобласці.

Скончыў Капыльскую сярэднюю школу (1938). Вучыўся на літаратурным факультэце Менскага педагагічнага інстытута (1938-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Капылі. У 1944 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў разведчыкам.

Загінуў 27.02.1945 г. на фронце ва Ўсходняй Прусіі пад паселішчам Ласлейндорф.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1937 г. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 г. Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я