ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х-пачатку 90-х гг. ХХ. ст
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Крызісныя з'явы ў эканоміцы Беларусі праявіліся ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала маг-чымасці свайго далейшага развіцця. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Аднак шляхоў выхаду з эканамічнага крызісу не было распрацава-на. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацый-ных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраван-нем «знізу» на месцах. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем сама-стойнасці прадпрыемстваў.

Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе прадпрыемстваў на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад продажу, пакрываюць яго выдаткі на выт-ворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць выдаткі і, такім чынам, яно само зарабляе грошы і не мае патрэбы ў дзяржаўным фінан-саванні. Аднак перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны гасразлік і самафінансаванне чакаемых вынікаў не даў.

Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вы-творчасці машын, станкоў, абсталявання на выпуск тавараў народнага спажывання. Упершыню гэтыя тавары па аб'ёме сваёй вытворчасці сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі.

Значна пагоршыўся стан сельскай гаспадаркі. Для забес-пячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва стала ўзнімацца пытанне аб неабходнасці пераходу да разнастай-ных формаў гаспадарання на зямлі. У 1991 г. быў прыняты Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фер-мерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала.

Эканамічнае становішча Беларусі рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобылъскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваўся ў той час, па падліках вучоных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты. Радыеактыўнымі нуклідамі аказалася забруджанай пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывала больш за 2 млн чалавек, г. зн. кожны пяты жыхар рэспублікі. 3 гаспадарчага абароту было выведзена 20% зямель.

Урадам рэспублікі была прынята доўгатэрміновая Дзяр-жаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыль-скай АЭС. 3 забруджаных тэрыторый на новае месцажыхар-ства за 1986—1992 гг. пераехала больш за 130 тыс.чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Аднак пас-ля распаду СССР у 1991 г. гэтую работу Рэспубліка Беларусь вымушана была ажыццяўляць у асноўным толькі за кошт сваіх уласных сродкаў.

2. Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адно-сін першапачаткова былі звязаны з заканадаўчым дазволам арэнды і індывідуальнай працоўнай дзейнасці. Урадам была распрацавана праграма паступовага неабмежаванага рам-камі часу пераходу да рынку, пры якім дзяржава выступав ў ролі рэгулятара рынку. У пачатку 90-х гг. элементамі рынку ў рэспубліцы сталі ўвядзенне рыначных цэн на пераважную большасць тавараў і паслуг, станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур, правядзенне прыва-тызацыі — раздзяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаў-най уласнасці ў прыватную.

У другой палове 90-х гг. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыяльна арыентаванаярыначнаяэканоміка. Яна прызвана спалучыць перавагі рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы аба-роны інтарэсаў насел ьніцтва, ідэі рыначнага самарэгуляван-ня і дзяржаўнага кіравання. На першым этапе рэалізацыі гэ-тай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне.

3 сярэдзіны 90-х гг. прыярытэтным напрамкам дзейнасці ўрада Беларусі стаў пошук шляхоў пераадолення негатыў-ных вынікаў распаду адзінай эканамічнай прасторы былога СССР і аднаўлення эканамічных сувязей паміж былымі са-вецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове. 3 распадам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцы неаб-ходнай для іх сыравіны і рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў значна павялічыўся, што прывяло да скарачэння прамысловай і сельска-гаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем на шляху пераадолення гэтых праблем стала аднаўленне эканамічна-га супрацоўніцтва краін, якія ўваходзяць у Садружнасцъ Незалежных Дзяржаў (СНД).



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.