ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хто такі Сільвестар Косаў? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Сільвестар Косаў (канец ХVІ ст. - 1657) - беларускі праваслаўны мітрапаліт, выдатны пісьменнік і таленавіты педагог-рэфарматар. Нарадзіўся ён у маёнтку Жаробычы, што знаходзіўся на паўночны захад ад Віцебска (у 1939 годзе гэтае паселішча зліквідаванае). Ужо змалку падлетак выявіў рэдкую здольнасць да навукі, што адзначылі настаўнікі Віленскай брацкай школы, якія й параілі яму далей працягваць навучанне. Вышэйшую адукацыю ў галіне філасофіі, рыторыкі і граматыкі С.Косаў атрымаў у каталіцкіх школах - Люблінскай езуіцкай калегіі ды Замасцянскай акадэміі, дзе на той час выкарыстоўваліся сама прагрэсіўныя формы і методыкі навучання.

Па вяртанні на радзіму С.Косаў пачаў педагагічную дзейнасць выкладчыкам філасофіі ў Вільні, а затым у Альбове і Кіеве. У 1633 годзе С.Косаў заняў пасаду архімандрыта Кіева-Пячорскай лаўры, у 1635 годзе ўзначаліў Магілеўскую, Аршанскую і Амсціслаўскую кафедры, нарэшце, у 1647 годзе стаў мітрапалітам Праваслаўнай царквы Вялікага Княства і Польшчы.

У беларускай гісторыі С.Косаву належыць асаблівае месца. Ужо на пачатку 30-х гадоў ХVІІ стагоддзя ён выступіў ініцыятарам рэфармавання традыцыйнай праваслаўнай сістэмы адукацыі. У школах пачала паступова ўводзіцца заходнеэўрапейская сістэма выкладання дысцыплін, абавязковым стаў цыкл сямі «свабодных мастацтваў» - граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, арытметыкі, геаметрыі, музыкі і астраноміі, паглыблена вывучаліся лацінская і грэцкая мовы.

С.Косаў меў рэдкі талент пісьменніка-палеміста. У сваіх творах ён бараніў асветніцкую дзейнасць настаўнікаў-наватараў, заглыбляўся ў гісторыю, раскрываючы характар шматвяковых дачыненняў паміж усходнеславянскімі мітрапалітамі і канстанцінопальскімі патрыярхамі, развязваў заблытанае пытанне пра час хрышчэння беларускіх і ўсіх славянскіх земляў. Быў ён і выдатным багасловам: адным з першых найбольш поўна і ўсебакова паказаў адрозненні дагматычнага вучэння Ўсходняй царквы ад рэлігійных дактрын арыянаў, кальвіністаў і лютаранаў, распрацаваў нормы хрысціянскай маралі і этыкі датычна ўмоваў грамадскага жыцця ХVІІ стагоддзя.

Як найвышэйшы духоўны пастыр С.Косаў зрабіў вельмі шмат для асветы беларускага народа, развіцця пісьменства і кнігадруку. Пад яго апекай і пільным наглядам дзейнічалі навучальныя ўстановы, працавалі манастырскія скрыпторыумы і друкарні. Мітрапаліт спрыяў падрыхтоўцы шэрагу куцеінскіх кнігадрукаў (Трыфалагіён, 1647; Дыёптра, 1651, 1654; Псалтыр, 1650; Новы Запавет з Псалтыром, 1652; Буквар, 1653; Лексікон, 1653), выданняў Магілеўскай друкарні (Буквар, 1648 і 1649), а таксама Віленскай брацкай друкарні (Малітоўнік, 1652; Буквар, 1652).

На працягу ўсяго жыцця Сільвестар Косаў заставаўся не толькі добрасумленным хрысціянінам, але й самаахвярным патрыётам Бацькаўшчыны. У гэтым ён і сёння - прыклад для праваслаўных герархаў Беларусі. У сярэдзіне ХVІІ стагоддзя С.Косаў паўстаў супраць памкненняў маскоўскіх свецкіх і царкоўных уладаў падпарадкаваць сабе нашу мітраполію. Шмат аб чым гаворыць і той факт, што мітрапаліт адкрыта асудзіў тагачасную агрэсію Масквы, адным з першых выкрыў дэмагогію «единения трех славянских народов», за якой хаваліся звычайная хлусня ды прага чужога дабра.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.