ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хто такі Ягайла? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Ягайла (у праваслаўі Якаў, у каталіцтве Ўладзіслаў) - сын вялікага князя Альгерда і дачкі цвярскога князя Ўлляны. Стаўшы ў 1377 годзе вялікім князем літоўскім, ажыццяўляў палітыку ўмацавання дзяржавы, падтрымліваў хана Залатой Арды Мамая супраць Уладзімірскага княства, учыніў альянс з Тэўтонскім Ордэнам.

Ягайла імкнуўся далучыць да Вялікага Княства Трокі, дзе княжыў «воляю сваёй» ягоны дзядзька Кейстут Гедзімінавіч. Але ў выніку дзяржаўнага перавароту Кейстут у 1381 годзе адхіліў Ягайлу ад вялікакняскай улады і сам заняў пасад у Вільні. Ягайла, абапіраючыся на свае вотчынныя княствы - Крэўскае і Віцебскае, а таксама з дапамогай крыжакоў перамог у 1382 годзе Кейстута і забіў яго.

Аднак гэтая перамога не прынесла яму жаданага выніку. Гарадзенскі князь Вітаўт Кейстутавіч, перадаўшы Ордэну Жамойць, заручыўся падтрымкаю крыжакоў ды пачаў вайну супраць Ягайлы. У гэтых неспрыяльных для сябе ўмовах Ягайла прыняў прапанову стаць каралём Польшчы. 4 сакавіка 1386 года ён каранаваўся на Польскае Каралеўства пад імем Уладзіслава. Пазней, калі Ягайла адчуў цяжар польскай кароны, калі яго пачалі «навучаць» то паны, то святарства, то шляхта, ён гнеўна заявіў ім: «Я ўжо прасіў вас, каб вы забралі сабе сваю карону і далі мне вярнуцца ў маю родную Літву».

На польскім пасадзе Ягайла асабліва нічым не праявіў сябе. Вяршыняй ягонай дзейнасці можна назваць удзел у пераможнай Грунвальдскай бітве. У дачыненні да Вялікага Княства Літоўскага ён не столькі выконваў польскую палітыку, як клапаціўся пра тое, каб не страціць сваіх дынастычных правоў на вялікакняскі пасад, што, відаць, і абумовіла ягоны супраціў спробам Вітаўта стаць каралём.

Часта інтарэсы Польскага Каралеўства і любоў да Бацькаўшчыны прыходзілі ў супярэчнасць. Горшаю за смерць была для Ягайлы вайна ў 1431 годзе паміж Польшчаю і Вялікім Княствам за Падолле. Польскія саноўнікі вымусілі караля ўзначаліць паход. Ягайла таемна папярэджваў сваіх суайчыннікаў аб руху і планах польскага войска, наўмысна дзейнічаў нерашуча і ўсяляк намагаўся сарваць паход.

Нягледзячы на доўгае жыццё ў Польшчы, Ягайла заставаўся ліцьвіном-беларусам - размаўляў па-нашаму, трымаўся беларускіх звычаяў, быў просты ў побыце. Разам з ім у Польшчу прыехалі і беларускія мастакі, музыкі, пісцы, якія абслугоўвалі культурныя патрэбы гаспадара.

Чацвертай жонкай Ягайлы была беларуская княгіня Соф'я Гальшанская, з якой ён павянчаўся ў Новагародку 24 сакавіка 1422 года. Ад гэтага шлюбу ён меў двух сыноў - Уладзіслава і Казіміра. Тым сама быў пакладзены пачатак эўрапейскай манархічнай дынастыі Ягайлавічаў (якую ў нас часта на польскі манер называюць Ягелонамі). Прадстаўнікі гэтай дынастыі былі вялікімі князямі літоўскімі, каралямі польскімі, чэшскімі, вугорскімі.

Спрэчку пра этнічную прыналежнасць Ягайлы развязвае ягоная грамата 1387 года, дзе ён адзначаў, што традыцыя абароны «нашай літоўскай зямлі па-народнаму называецца пагоняй», г.зн. далучаў сябе да сярэднявечнага беларускага этнасу - ліцьвіноў.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.