Пользовательское соглашение

Трэнас, в сокращении. Краткое содержание.

Список произведений в сокращении этого автора
Трэнас

Непасрэднай прычынай для напісання твора сталі віленскія падзеі 1609 г., калі уніяцкім мітрапалітам Іпаціем Пацеем быў учынены пагром праваслаўных манастыроў і цэркваў.

Па тагачаснай традыцыі пачынаецца «Трэнас» эпіграмай на герб дому Вішнявецкіх.

У першым раздзеле гучыць плач усходняй (праваслаўнай) Царквы, якая паўстае ў вобразе жанчыны-маці, пакінутай дзецьмі. («Бяда мне, абцяжаранай невымоўнымі цяжкасцямі! Рукі мае ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах... меч з двух бакоў востры пад галавою... адусюль стогны і енкі, адусюль страх, адусюль праследаванні... Раней я была цудоўная і багатая, а цяпер абрыдлая і бедная. Калісьці была каралеваю, якую кахаў увесь свет, а цяпер усімі пагарджана і даведзена да смутку... Слухайце жалобную аповесць маю усе народы, слухайце ўсе, хто жыве на зямлі!

Сыны і дочкі мае, якіх я нарадзіла і выхавала, пакінулі мяне і пайшлі датой, якая імі не пакутавала, каб досыць насыціцца ад яе тлустасці, Святары мае аслеплі, пастыры, не жадаючы ведаць таго, што змаганне ідзе за душу, анямелі. Старцы мае здурнелі, юнакі здзічалі, дочкі пайшлі на распусту, і ўсе аднадушна, Бога і праўду забыўшы, замахнуліся на маю душу»).

М. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам («У жыцці вы карчмары і купцы, у звычаях лежабокі, у размове невукі, а ў абыходжанні лісы крывадушныя...»), называе магнатаў, якія здрадзілі праваслаўю («Дзе... дарагія і вельмі каштоўныя каменні той самай кароны, слаўныя дамы рускіх князёў... князі Слуцкія, Заслаўскія, Збаражскія, Вішнявецкія, Сангушкі, Чартарыйскія...»).

Другі раздзел падаецца ў форме размовы маці з сынам, які пакінуў яе разам з іншымі. У трэцім і чацвёртым раздзелах М. Сматрыцкі звярнуўся да выказванняў старажытных багасловаў і філосафаў пра верхавенства папы рымскага. Апошнія шэсць раздзелаў прысвечаны вырашэнню рэлігійных праблем.

Твор высокага грамадзянскага гучання. Напісаны на польскай мове.

У «Трэнасе» выразна выявіліся рысы стылю барока: спалучэнне высокага і нізкага, элегіі, патэтыкі з іроніяй, сатырай, гратэскам. Аўтар шырока звяртаўся да метафарычнай сімволікі, у творы суіснуюць побач народна-паэтычныя, міфалагічныя, біблейскія вобразы-сімвалы.


Писатели, по которым есть произведения в сокращении:

  1. Адам Гурыновіч
  2. Алесь Гарун
  3. Алесь Жук
  4. Аляксей Дудараў
  5. Андрэй Макаёнак
  6. Андрэй Мрый
  7. Андрэй Рымша
  8. Аркадзь Куляшоў
  9. Афанасій Філіповіч
  10. Васіль Быкаў
  11. Васіль Цяпінскі
  12. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
  13. Вінцэсь Каратынскі
  14. Змітрок Бядуля
  15. Іван Мележ
  16. Іван Шамякін
  17. Кандрат Крапіва
  1. Кастусь Каліноўскі
  2. Каятан Марашэўскі
  3. Кірыла Тураўскі
  4. Кузьма Чорны
  5. Максім Багдановіч
  6. Максім Гарэцкі
  7. Максім Танк
  8. Мікола Гусоўскі
  9. Мікола Матукоўскі
  10. Міхась Зарэцкі
  11. Мялецій Сматрыцкі
  12. Ніл Гілевіч
  13. Паўлюк Багрым
  14. Пімен Панчанка
  15. Пятрусь Броўка
  16. Рыгор Барадулін
  17. Сімяон Полацкі
  1. Сымон Будны
  2. Уладзімір Жылка
  3. Уладзімір Караткевіч
  4. Уладзіслаў Сыракомля
  5. Францішак Багушэвіч
  6. Францыск Скарына
  7. Цётка
  8. Ядвігін Ш.
  9. Якуб Колас
  10. Ян Баршчэўскі
  11. Ян Вісліцкі
  12. Янка Брыль
  13. Янка Купала
  14. Янка Лучына
  15. Яўгенія Янішчыц
  16. Іншыя творы