Вераснёвыя ночы, в сокращении. Краткое содержание.

Список произведений в сокращении этого автора
Трэцяе пакаленне
Пошукі будучыні
Буланы
Вераснёвыя ночы
Макаркавых Волька

З учарашняга дня Агату не пакідала злосная раздражнёнасць. Даглядаючы гаспадарку, яна спаганяла сваю

злосць на ўсіх, хто трапляўся пад руку. Брат Фэлік расказваў, як Асташонак хваліўся, што за самагонку ўсунуў ёй старую царскую трохрублёўку. Але не сама грашовая страта хвалявала і злавала Агату. Малады, вясёлы і трохі жулікаваты Асташонак стараўся перастрэць яе на вуліцы ці ў полі, а цяпер колькі дзён ужо не паказваўся. Поруч з ім яшчэ больш непрывабным здаваўся Зыгмусь Чухрэвіч, братаў сябра, які паўтара гады дамагаецца яе рукі. Дзяўчыну адштурхоўвала і яго апратка, і. манера гаварыць, і нават далікатнасць абыходжання.

Фэльку, які ўжо некалькі гадоў жыў удаўцом, падабалася Алімпа. Дзеля яе свабодныя вечары ён бавіў у гурце моладзі. Агата сядзела на лаўцы ля хаты — яе равеснікі ўжо ўсе мелі свае сем'і. З нейкага часу дзяўчыне пачало здавацца, што брат стараецца яе звесці з Зыгмусем. Гэта яе таксама злавала і крыўдзіла. Прыходзіў Зыгмусь, садзіўся побач, гладзіў рукі і далікатна абдымаў. Агата ж міжволі лавіла ў вечаровым гомане голас і смех Асташонка.

Дзяўчына разумела: пакуль што яна многім падабаецца, хоць хлопцы вакол усе маладзейшыя. Але на зыходзе ўжо і другая маладосць. Да яе сваталіся, і нямала, толькі ніхто не прыйшоўся да душы. Ісці замуж без кахання Агата не хацела. З нейкага часу ёй вельмі хацелася мець дзіця і яна лашчыла і выцалоўвала братавага Стасіка. Потым з'явілася думка, што, можа, і сапраўды варта пайсці за Зыгмуся, так будзе лепш і брату, і ёй самой.

Фэлька запрасіў у нядзелю Алімпу з бацькамі і Зыгмуся Чухрэвіча з братам і жонкай. Гэта было падобна на заручыны дзвюх пар. Гледзячы за сталом, як цягнуцца адзін да другога фэлька і яго абранніца, Агата зноў востра адчула непрыязнасць да Зыгмуся. Змагаючыся сама з сабой, яна паспрабавала адарваць жаніха ад гаворкі пра коней. Аднак той паварочваўся, усміхаўся ёй і зноў пачынаў павольна і стала расказваць, як «жарабец яго парваў быў путы». Агата выйшла з-за стала і схавалася за перагародкай. Жахнула думка: «Ісці за яго! I каб маё дзіця было ад яго?». Дзяўчына выбегла з хаты, не ведаючы, што рабіць і куды дзецца. Раптам прышло рашэнне. Пляменніка, які трапіўся па дарозе, адправіла сказаць усім у хаце, што яна ідзе да Асташонка.

Пачынала днець, калі Асташонак прывёў Агату дамоў. Фэлька яшчэ не спаў. Агата падрыхтавалася да непрыемнай размовы з братам. Але той, паведаміўшы, што Зыгмусь пакрыўдзіўся, раптам сказаў: «Ты не крыўдзіся на мяне... Ты ж не думаеш, што я сілком цябе ўгаварваў ісці за Чухрэвіча. А яно не гэтак. Не ідзі ты за яго, калі гэтак не падабаецца...» Сястра заплакала, Фэлька гладзіўпа галаве і супакойваў. Ад слёз рабілася лягчэй. Агата ўсміхнулася і паволі пайшла ў двор, поўная жаночага хараства.


Писатели, по которым есть произведения в сокращении:

  1. Адам Гурыновіч
  2. Алесь Гарун
  3. Алесь Жук
  4. Аляксей Дудараў
  5. Андрэй Макаёнак
  6. Андрэй Мрый
  7. Андрэй Рымша
  8. Аркадзь Куляшоў
  9. Афанасій Філіповіч
  10. Васіль Быкаў
  11. Васіль Цяпінскі
  12. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
  13. Вінцэсь Каратынскі
  14. Змітрок Бядуля
  15. Іван Мележ
  16. Іван Шамякін
  17. Кандрат Крапіва
  1. Кастусь Каліноўскі
  2. Каятан Марашэўскі
  3. Кірыла Тураўскі
  4. Кузьма Чорны
  5. Максім Багдановіч
  6. Максім Гарэцкі
  7. Максім Танк
  8. Мікола Гусоўскі
  9. Мікола Матукоўскі
  10. Міхась Зарэцкі
  11. Мялецій Сматрыцкі
  12. Ніл Гілевіч
  13. Паўлюк Багрым
  14. Пімен Панчанка
  15. Пятрусь Броўка
  16. Рыгор Барадулін
  17. Сімяон Полацкі
  1. Сымон Будны
  2. Уладзімір Жылка
  3. Уладзімір Караткевіч
  4. Уладзіслаў Сыракомля
  5. Францішак Багушэвіч
  6. Францыск Скарына
  7. Цётка
  8. Ядвігін Ш.
  9. Якуб Колас
  10. Ян Баршчэўскі
  11. Ян Вісліцкі
  12. Янка Брыль
  13. Янка Купала
  14. Янка Лучына
  15. Яўгенія Янішчыц
  16. Іншыя творы




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.