Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Бульба - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Над зялёнымі жытнімі каласамі таўкуць мак і звіняць кама-ры — цененька-цененька, як вецер увосень за акном у саломі-ну. Алёшка спыніўся і доўга варажыў, кудою падацца: сцежач-кай ці дарогай, якую ўскапалі снарады і здратавалі гусеніцамі танкі, калі тут тыдні два назад цэлыя суткі ішоў бой.

Відаць, як заходзіць сонца, як адтуль, дзе яно хаваецца, паўзе лагчынай туман. А можа, гэта паднялі пыл танкі? Чу-ваць, як яны ракочуць і ляскаюць нечым. Чуваць яшчэ, як стракоча недзе блізка ў васільках ля дарогі конік.

Учора прыйшло ім першае пісьмо ад таты — маленькі трох-кутнічак, складзены самалёцікам лісток са сшытка ў касую лінейку, які быў у Алёшкі, калі ён пайшоў у першы клас. Пісьмо тату адпісала маці, склала такі ж трохкутнічак, і ён ця-пер ляжыць у Алёшкі за пазухай. I не адзін. За пазухай і татаў трохкутнічак. Ён яшчэ ўчора забраў яго з сабой і спаў нават, паклаўшы пад падушку.

Завезці пісьмо ў Крайск, дзе была пошта, не было каму. А тата зусім блізка ад дому, ля Гродна. Маці яго не пусціла ні ўчора, ні сёння, сказала нікуды не хадзіць, не адыходзіцца ад хаты. Калі заўтра ніхто не паедзе ў Крайск, яна сама панясе пісьмо. Алёшка ведае, што яму «ўляціць» за самаўпраўства, але ён усё знясе, каб толькі тата хутчэй атрымаў пісьмо.

Алёшка ўжо мінаў лагчыну і зноў хаваўся ў жыце, як пачуў зусім побач голас. Нехта гаварыў у жыце не змаўкаючы.

— Я Зямля! Я Зямля!.. — пачуў ён нешта зусім незнаёмае і ўбачыў ля дарогі салдата, перад якім на камені стаяў у драў-лянай зялёнай скрыначцы тэлефонны апарат. Салдат падпёр адной рукой тэлефонную трубку ля вуха, другой торкаў у зям-лю белыя металічныя пруткі. Гэта быў і не салдат, а дзяўчына ў ваеннай форме. Алёшка здагадаўся пра гэта тады, калі яна, зняўшы пілотку, паправіла рукой свае доўгія валасы.

Цяпер яму было смялей: на дарозе ваенныя.

Зноў пачалося густое жыта, за ім былі відаць недалёкія ха-ты. Толькі аднекуль падкралася трывога. Пашырэла раптам дарога. Калі ён убачыў на ёй немцаў, то не спалохаўся. Абе-дзвюма рукамі хуценька схапіўся за падпашша, дзе былі пісь мы. Ен не помніў: пабег ці, можа, прыкарэў да зямлі, як камар да саломінкі, і не варушыўся. Калі ж ён апамятаўся, заўважыў, што ідзе паціху-паціху, ледзьве ступае.

Немцаў было сем. Усе ў пілотках, з аўтаматамі ў руках. Зда-лося, ад іх пахне потам і дымам. Яны заўважылі яго і спынілі-ся, ледзь не збіўшы з ног, але не зачапілі. Нават не гергеталі, перабеглі толькі цераз дарогу і схаваліся ў жыце.

Ён бег дарогай, пакуль не пачаў задыхацца. Пасля спыніў-ся: там, дзе ён толькі што бачыў немцаў, хлыснуў зусім ціхі і сухі стрэл. Алёшку здалося, што гэта далёка.

Ён бег назад, спатыкаўся і бег. Відаць, мінуў той жоўты ка-мень і тэлефаністку. Стаў, агледзеўся: на тым самым месцы стаяла зялёная скрынка з апаратам, ля яе роўненька ляжала новенькая пілотка, гэтак жа на каленях стаяла дзяўчына ў ва-еннай форме. Толькі дзяўчына неяк нізка схілілася над каме-нем, выпусціўшы з рук трубку. Густыя светлыя валасы ўпалі ёй на лоб і схавалі твар.

У Алёшкі задрыжалі ногі. Ён падышоў да самага каменя і кашлянуў, спалохаўшыся сам. Ніхто не адгукнуўся. Наўкола было неяк надта ціха. Правады былі перарэзаны ля самага ка-меня...

Ён пабег, выціраючы кулачкамі з твару халодны пот, і рап-там адчуў, як яго моцна тузанула за кашулю на грудзях; пасля здалося, што ён упаў на мяккую капу сена і напароўся на зуб ад вілак. Дзіва: не балела і не хацелася плакаць.

Ён бачыў яшчэ, як у жыце краталіся чорныя цені, пачуў, што выехала з-пад дзяжкі кашулька і выпалі пісьмы. Ён хацеў іх падняць, ён вунь як хацеў іх падняць... Але над галавой зазвінелі камары.

Пасля стала ціха-ціха. (589 слоў)

 



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.