Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Мама - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Пачатак верасня. Мяккае сонца. Пах крыху прывялых лістоў і яблыкаў, кавуноў, вінаграду, якімі завалены тут усе ларочкі.

Амаль не сціхае гул самалётаў — то далятае здалёк, то ўзрываецца, аж дрыжыць зямля, тут, каля будынка.

На лавачках — хто на сонцы, хто ў цяні — сядзяць пасажы-ры, чакаюць пасадкі на самалёты. Па дарожках і алеях пра-ходзяць жанчыны ў лёгкіх сукенках, якія адкрываюць іх зага-рэлыя рукі і плечы. Мужчыны ў тэнісках і белых кашулях, і твары ў іх аж бурыя ад загару, абветраныя, прасоленыя мар-скім ветрам. Чуецца смех. Гаворка. I людзі — то заклапоча-ныя, то вясёлыя, то задуменныя, то бесклапотныя — прахо-дзяць перад табою, каб знікнуць у кіпені жыцця і болып ніколі, магчыма, табе не спаткацца.

Але вось мая ўвага спынілася на трох. Па дарожцы да аэра-дрома ішла жанчына — высокая, светлавалосая, у прыгожай стракатай сукенцы. У руках яна несла пакет з вінаградам. Па-кет быў зроблены не вельмі ўдала, і гронкі вінаграду ледзь не вывальваліся з яго. Жанчына папраўляла пакет, прытрымлі-вала вінаград рукамі, але на твары ў яе не было заклапочанасці ці раздражнення, якія часта бываюць у чалавека, калі яму не-шта замінае. Жанчына ўсміхалася, і, здавалася, каб пакет рап-там зусім выслізнуў у яе з рук і пляснуўся вобземлю, яна б толькі зарагатала.

Па баках у жанчыны ішло двое юнакоў. Адзін, старэйшы, гадоў дваццаці трох, высокі, танклявы. Другі — крышку ма-ладзейшы, шыракаплечы. Абодва хлопцы былі ў новенькіх, з іголачкі, касцюмах, у бялюткіх кашулях, і абодва такія сім-патычныя. I адразу было відаць, што юнакі — браты, а жанчы-на — іх маці, так усе яны былі падобныя з твару.

У старэйшага ў руках быў невялікі чамаданчык, у малод-шага — сумка цераз плячо.

Да мяне даляталі словы размовы:

— Вось не паслухалася мяне той раз і намучылася, а ця-пер — зноў, — казаў малодшы, забягаючы наперад маці. — Ніколі ты мяне не слухаешся!

  • Ах, які ў мяне грозны сын, — адказвала маці, а голас яе смяяўся.
  • Я ж казаў у сумку пакласці... Давай сюды, — здымаў хло-пец з пляча сумку.

Але маці ішла наперад, не зважаючы на просьбу сына.

— А помніш, як у вайну... — сказаў раптам старэйшы сын.
Што ўспомніў хлопец, я не пачула, бо моцна загуў, узлятаю-

чы, самалёт. Ды мо каб і пачула, не зразумела б, што прыгадалі яны. Мо ў іх успамінах было такое, што зразумела і дорага толькіім...

I ўсё ж гэтыя словы мяне ўскалыхнулі. Падумалася, як было гэтай жанчыне тады. Можа, не раз прыходзілася засланяць ёй сваіх дзяцей ад самалётаў з чорнымі крыжамі. Можа, не раз, сама галодная, несла яна ім аднекуль на змуляных плячах мех бульбы ці круп. Дык хіба цяжка ёй цяпер несці гэты пакет віна-граду?..

— Давай я вазьму, — прасіў цяпер старэйшы сын і працягваў руку, гатовы ўзяць тую ношу.

Але і старэйшаму сыну маці не аддала пакета. Яна энергічна ішла наперад, прыгожа ставячы стройныя ногі, прытрымліва-ючы рукою гронкі вінаграду, якія маглі кожную хвіліну выва-ліцца ёй пад ногі. I па тым, як ішла яна — высокая, светлавало-сая, гордая, як каралева, — было відаць, што яна шчаслівая. Што ёй добра вось так ісці і яе ноша ёй зусім не замінае. (482 словы)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.