Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: "Рыцар" Воука - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Жыў на свеце адзін чалавек. Нічым знешне не вылучаўся ся-род іншых людзей, але ўсе ведалі, што ў яго грудзях — алавя-нае сэрца. На кожнага, хто страчаўся з ім і пачынаў размову, нібы навальваўся нейкі цяжар, а з твару надоўга знікала ўсмеш-ка. Людзі сталі пазбягаць чалавека з алавяным сэрцам, і не-ўзабаве ён апынуўся ў поўнай адзіноце.

А жыў у той мясціне яшчэ адзін чалавек. I хоць таксама нічым не вылучаўся сярод людзей, але ўсе ведалі, што ён вало-дае дзівосным скарбам — сэрцам з чыстага золата. Людзі вель-мі шанавалі гэтага чалавека, побач з ім жылося лёгка і светла. Чалавек з залатым сэрцам заўсёды быў гатовы прыйсці на да-памогу кожнаму, хто трапляў у бяду. Таму ён заўсёды быў акружаны людзьмі.

Чалавек з алавяным сэрцам страшэнна зайздросціў чалаве-ку з залатым сэрцам. Зайздроснік нават спаць не мог спакойна, усё думаў, што б зрабіць яму ліхое. I нарэшце вырашыў забраць у яго слых, каб той ніколі больш не пачуў людской удзяч-насці.

Як задумаў злы вядзьмак, так і зрабіў: аглух чалавек Зала-тое Сэрца. Цяжкія пакуты агарнулі яго: людзі хадзілі, вару-шылі вуснамі, смяяліся, — але ў такой цішы, што ажно рабіла-сястрашнаі звінелаў галаве. Цяжка было бедаку яшчэ і таму, што часта ён ніяк не мог даўмецца, чаго людзі хочуць ад яго. Ён стаў пазбягаць людзей, а неўзабаве і зусім замкнуўся ў сваёй хаце.

А была ў Алавянага Сэрца дачка Сябелюбка. Калі яна нара-дзілася, вядзьмак падарыў ёй чароўную палачку з бліскучым чорным наканечнікам. Дакранешся той палачкай да сэрца ча-лавека, і яно адразу ператвараецца ў халодную грудку волава.

I вось аднойчы, калі Залатому Сэрцу было асабліва цяжка на душы, перад ім з'явілася прыгажуня ў цудоўным убранні.

— Дай мне прытулак, добры чалавек! — папрасіла яна. — Калі-небудзь я шчодра аддзячу табе за гэта.

Залатое Сэрца быў зачараваны прыгажосцю дзяўчыны. Ён не пачуў ніводнага слова, але зразумеў, што яна нешта просіць, таму пільна ўзіраўся ў яе твар, у вочы, каб здагадацца, што ёй трэба. I чым болып узіраўся, тым больш бачыў, якія раўнадуш-ныя, злыя вочы ў неспадзяванай госці, якія пагардлівыя рухі яе рук. Ён зразумеў, што яна нядобрая, і прагнаў дзяўчыну са свайго двара.

Сам жа Залатое Сэрца вырашыў ісці да людзей.

Калі прымуць — зноў да яго вернецца шчасце. А не пры-муць — дык на людзях і паміраць лягчэй: жыць без іх ён усё адно не мог.

I толькі выйшаў у поле, як бачыць: б'ецца ў сілё жаўручок, вырвацца не можа. Залатое Сэрца разблытаў сіло, птушаня ўзвілося пад самае неба і залілося радаснай песняй у гонар свай-го збавіцеля. Але ён не пачуў той песні і пакрочыў далей. Ідзе-ідзе, раптам бачыць: сядзіць у елачцы зайка і лапкамі слёзы выцірае. Хацеў зайка елачку пераскочыць, ды засеў у голлі, вылезці не можа. Вызваліў Залатое Сэрца зайчыка, той шчаслі-вапіскнуў «дзякуй» і памчаў дадому.

А Залатое Сэрца пайшоў далей. Бачыць: на дарозе, каля пе-ракуленага воза з сенам, мітусіцца дзядзька, а зрабіць нічога не можа — не хапае сілы адвярнуць воз. Залатое Сэрца моўчкі падышоў да селяніна і дапамог яму падняць калёсы. А калі глянуў яму ў вочы, то ўбачыў у іх столькі ўдзячнасці, што азмрочанасць яго як рукой зняло. 3 лёгкай душой папраставаў ён далей. I ад кожнага добрага ўчынку сэрца яго зіхацела яшчэ ярчэй. Усе, каму патрэбна была дапамога, ішлі на гэты чароў-ны бляск. I да Залатога Сэрца вярнуўся слых.

Калі ж вядзьмак Алавянае Сэрца даведаўся пра гэта, то лоп-нуў ад зайздрасці і злосці. А яго дачка Сябелюбка ўцякла за трыдзевяць зямель у трыдзесятае царства. Але яна не згубіла сваю чароўную палачку з бліскучым чорным наканечнікам, бо ніколі не выпускала яе з рук. Асцерагайцеся, каб вядзьмар-ка часам не дакранулася да вас, каб не ператварыліся вашы сэр-цы ў грудкі халоднага волава! (591 слова)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.