Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Дзед і ўнук - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Нетаропка Пятро Уласік ішоў дарогаю, абапал якой жоўта гарэлі адуванчыкі, усмешліва жмурыўся, зіркаў наўкола руха-вымі васільковымі вочкамі, насвістваў.

Супраць сынавай хаты ён стрэў унука Цімку.

— А ты куды, дзядуля? — запытаў унук.

  • На лог.
  • А чаму?
  • Гайда — убачыш, — мігнулі Петраковы вочкі.

Цімка сцяміў: не так сабе шыбуе дзед у лог. Штосьці наду-маў там рабіць. Цімку заўсёды весела з дзедам. Аб чым ні паці-каўся — раскажа. Таму хлапчук, не дапытваючыся, перакінуў цераз плячо лук і маўкліва пакрочыў побач.

Лог цягнуўся здалёку, аж з-за Змеевай гары. Па лозе то купкамі, то даўжэзнымі косамі вакол завадзей кучаравіўся прыземісты, амаль непралазны шыза-зялёны лазняк, кучмаці-ліся крохкія шурпатыя вербы. Асабліва гонка выносіліся вер-бы, пасаджаныя гадоў дванаццаць таму Уласікам. Кінулася Пятру ў вочы, што размываюць веснавыя ручайкі стромы, што абрываюцца, месцамі нават апаўзаюць узлобкі. I вось неяк пас-ля пасяўной вольным адвячоркам узяў ён сякеру, нацерабіў вярбовых ды ракітавых дручкоў, абтыркаў імі скрозь гару. Калкі дружна прыняліся, хутка абгалінаваліся. Між імі завя-заўся алешнік, ухапіўся асіннік. Ніхто не чапае ні гожа аблесе-най гары, празванай Петраковым гаем, ні хмызоў усцяж логу.

Звілістаю сцежкаю Уласік і Цімка спусціліся са стромы, пайшлі нізам. Відаць, напалохалі крокі і гамана, бо ў голлі крывастволай вярбіны затропала сарока, узляцела на самую вершаліну, без лішняй траскатні трывожна загушкалася. Пят-ро задраў галаву, цмокнуў:

  • От прахвостка! Цёпленькае абрала месцейка.
  • Гняздо зрабіла? — утаропіўся ўнук.

— Ага. Вунь адбудавалася. Адвадзіць бы бандытку, прагнаць, каб і духу не было. Спароць, разбурыць трэба зладзейскае котлішча.

Хлапчук не паверыў вушам.

  • Там жа птушаняткі!
  • Я ж не кажу — цяпер. Позна, канечне. Раз ужо займела малых — няхай гадуе. Вясной не даць гняздзіцца. Лес ці ельнік вакол пуцей — во яе вотчына. А адсюль — кыш! Нельга ёй тут

пырхаць.

  • Чаму?! — здзівіла Цімку.
  • Бачыш, дзе гэтая балаболка селіцца — там салоўку або малінаўцы не ўратавацца. Не дасць прайдзісветка ім спакою. Чаго, скажы, збяднеў лог салаўінымі спевамі?
  • Сарокі разагналі салаўёў?

— Хто ж! Вядома — яны, злыдні. Гады два, здаецца, распеўся перад маім акном салавейка. Выйду прыцемкам, апушчуся пры ганку, сцішуся, быццам мяне няма. Ну ён усядзецца на вішаньку і заходзіцца, заліваецца. Спярша думалася — залётны які весяліць мяне. Аж аказалася — не. Прыхарошваў я нешта парэчнік. Расхінуў адзін куст, гляджу — гняздо,а ў ім — яечкі. Вечары са тры яшчэ распяваў мой шэранькі.
Потым, як пастракатала ля дома сарока, змоўк. Не чуваць і не чуваць. Што такое, разважаю. Не вытрымаў, асцярожненька разгарнуў лісткі. Э-э, пустое гняздзечка. Аграбіла яго белабокая злыдня. Пахапала яечкі, — уздыхнуў Уласік і дадаў: — Сарокі-праныры нават курыныя яйкі крадуць. Высачаць — ніводнага не пакінуць.

Спыніўся Пятро перад затравелай крыніцай. Калісьці яна была абстаўлена нізенькім зрубчыкам. Але непрыкметна плаш-кі пагнілі, і ніхто дасюль не даўмеўся ці не лічыў патрэбным зрабіць новую аправу.

Гаспадарлівы Уласік агледзеўся.

Унук здзіўлена зіркнуў: што ж тут цікавага?

  • Табе даводзілася піць крынічную ваду? — заўважыў яго разгубленасць дзед.
  • Не.
  • Э-э-э. Тады зараз паспрабуем. Уміг моцным станеш. Адра-зу сілай нальешся. Толькі спачатку трэба пачысціць крынічку.

Вядром Пятро вычарпаў чорную жыжку, потым паглыбіў лунку. Увачавідкі ажыў, байчэй запульсаваў, забіў фантанчык.

Цімка прынёс крупкаватага жвіру, і Пятро прытрусіў ім донца. Тое адразу прыветна зажаўцела.

— О — люба глянуць! — усцешыла Пятра.

Вада стала чыстай, празрыстай. Самыя драбнюткія камень-чыкі заблішчалі, заззялі залацінкамі.

  • Цяпер не грэх I асвяжыцца.

Потым Улас i к абмерау ложа крын i цв.

  • Хачу змайстраваць зрубчык, каб не ацякалі краі.
  • А я... а я пасаджу ля крынічкі чаромху.
  • Нядрэнна прыдумаў! — ухваліў Пятро. — Пасадзі, пасадзі.
Адыходзячы, яны зноў зрабілі па два-тры глыткі. (553 словы)

  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.