Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: У жніво - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Камбайн прыпыняецца, паварочваецца носам да ўскрайку жытнёвага палетка.

— Пачынай, Пракопавіч. Жадаем табе поспеху. Каб ты сёле-та рабіў яшчэ лепш, чым летась, — ласкава сказаў старшыня дзядзьку Колю, калі той сеў за руль.

Юзік і не прыкмеціў, на якія рьгчагі ці педалі націснуў дзядзь-ка Коля, але машына скаланулася, задрыжала і рушыла напе-рад. Закруцілася матавіла, заграбаючы і падгінаючы сцябліны жыта. Зрэзаная збажына ручаём пацякла ў сярэдзіну скрыні, дзе ўсё гуло і ляскатала. Юрка стаяў наверсе, схіліўшыся цераз край бункера. Ніжэй, на лавачцы з мяшкамі для зерня і мякі-ны, стаяла дзяўчына. Калі мяшок напаўняўся, яна завязвала яго і скідвала на ржышча, а фурманка следам падбірала. Разы са тры спыняліся. Дзядзька Коля злазіў на зямлю і панура бурчаў: — Заела, ліха на яго. — I разам з Юркам прымаўся правіць ланцуг транспарцёра ці яшчэ што.

Аб'ехалі адзін круг, другі. Ужо дзве фурманкі, напоўненыя мяшкамі з зернем, накіраваліся да вёскі, за камбайнам ішла трэцяя. Юзік залез да Юркі і заглянуў у бункер, куды ссыпа-лася чысцюткае зерне, паглядзеў, як Юрка, тузаючы час ад часу ручку, спрытна пакідае за камбайнам копы саломы.

Да гулу і шуму Юзік паволі прывык і ўжо смялей азіраўся навокал. Прыемна было бачыць, як пакорліва схіляецца перад камбайнам сцяна жыта. Куды ні кінь вокам — такі прастор, позіркам не ахопіш. Сонца хавалася за воблакі, але было душ-на, зямля нібы дыхала гарачынёй, і ў дзядзькі Колі, і ў Юркі твары былі мокрыя ад поту.

А на небасхіле падымалася вялізная цёмна-сіняя хмара. Яна расла ўвачавідкі, і маланкі пранізвалі яе. Хмара шырыла-ся, абдымаючы ледзь не паўнеба. Янаішлапроста наполе. Кам-

байн спыніўся.

  • Ану, марш на фурманку і — у вёску! — устаўшы з сядзен-ня, загадаў дзядзька Коля. — Можа, яшчэ паспееце.
  • А вы? — нясмела спытаў Юзік.
  • Застануся тут.
  • Можна і мне з вамі, дзядзька Коля?
  • Табе?.. Не баішся хіба?

 

  • Не.
  • Што ж, заставайся. Маланка працяла хмару з верху да нізу. Грымнуў гром,

быццам залп гармат. Дзяўчына і Юрка бегма кінуліся да фур-манкі. Яна памчала прасёлкам і неўзабаве схавалася за ўзгор-кам. Дажджу яшчэ не было, але ўсё навокал пацямнела і пры-ціхла. Ні душы не было відаць нідзе. Дзядзька Коля накрыў бункер брызентам і дастаў з-пад сядзення брызентавы плашч. Зноў бліснула маланка. Грымнула так, нібы раскалолася неба. Зашумеў вецер, паліў дождж. Дзядзька Коля і Юзік сядзелі пад камбайнам, прыкрыўшыся плашчом. Вецер даста-ваў іх, але было суха. А тым часам вакол рабілася немаведама што. Маланкі ўспыхвалі бесперапынна, гром перакочваўся хвалямі па ўсім небе, нешта сіпела, як на гарачай патэльні.

Уздрыгваў корпус камбайна і ў сярэдзіне яго ўсё гуло. Юзік прытуліўся да дзядзькі Колі, але ўсё роўна, калі ўспыхвала ма-ланка, святло аж рэзала вока.

  • Страшна, Юзік? — пытаўся дзядзька Коля.
  • Не, — адказваў Юзік, адчуваючы ў той час, як усяго пра-біраюць дрыжыкі.
  • Зараз сціхне. Вунь праясняецца ўжо.

Мінула яшчэ, відаць, хвілін дзесяць, а потым сапраўды шум, грукат, дождж пачалі сціхаць. Неўзабаве дзядзька Коля злёгку тузануў мяне за плячо:

— Вылазім, Юзік.

Яны вылезлі са свайго сховішча. Праз прасветліну ў вобла-ках выглядвала сонца. Разарваная і пасвятлелая хмара адсу-нулася на ўсход. Дзядзька Коля разаслаў на зямлі ля камбайна плашч, дастаў клуначак з харчамі. Селі палуднаваць. Ох, ніко-лі, здаецца, не былі для Юзіка такія смачныя аладкі з засты-лымі скваркамі, хлеб з маслам і салодкае малако! (513 слоў)

 



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.