Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: На такавішчы - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Зноў тужліва закігікала на бліжнім балоце кнігаўка і высо-ка ў небе дробненька замаркатаў бакас. Ім весела абазваўся сваім пругкім посвістам краншнэп. I раптам пасля гэтага ўсё сціхла, заглухла, нібы на зямлі не засталося нічога жывога.

Калісьці дзядзька Ціхон растлумачыў мне, што такі пера-пынак, такое агульнае маўчанне бывае ў птушак вясною што-раніцы. I якраз незадоўга перад усходам сонца.

Стараючыся не зварухнуцца, я пазіраў праз калматыя шчы-ліны будана туды, дзе хвіліны дзве таму назад заўважыў цеце-рука. Ён па-ранейшаму стаяў незварушна, высока падняўшы галаву, насцярожаны, маўклівы. I зусім блізка!

Нарэшце ён залопаў крыламі і зашыкаў, падскокваючы на месцы. Яшчэ праз момант галава яго прыгнулася, хвост разгар-нуўся шырокім веерам. Звонка клекатнула ў яго горле...

Праклінаючы сябе за нястрымную паляўнічую страсць, якая часта глушыць у табе ўсё разумнае і чалавечае, я ў нейкай ліхаманцы прасунуў рулю 1 між яловых лапак і націснуў на спуск...

Цяпер я мог варушыцца. Той, каго я доўгі час сцярогся, ляжаў нерухома чорнай купінай. I я варушыўся, прыглядаўся да ўсяго, што робіцца на такавішчы. Стараўся заглушыць ней-кае нядобрае, нават брыдкае пачуццё да самога сябе. Я ча-мусьці нецярпліва пачаў чакаць, калі ж грымне са сваёй ла-манкі 2 дзядзька Ціхон.

Ужо ўзышло сонца, і мне ўсё відаць было вельмі добра. На вялікай паляне, акаймаванай маладым бярэзнікам, такавала каля дзесятка цецерукоў. Каля другога будана адбывалася са-праўдная вайна. Біліся два цецерукі. Яны, як каршуны, люта каціліся адзін на аднаго, у паветры белымі маланкамі мільгалі разгорнутыя вееры хвастоў, мне здалося, што нават лятала пер'е. Потым адзін цецярук прыгнуў галаву і рынуўся ад дру-гога наўцёкі проста ў будан дзядзькі Ціхона... Пераможца ўзняўся ў паветра, каб зараз жа сесці на самым версе дзядзька-вага збудавання. I толькі ён сабраўся ўрачыста заспяваць, як пераможаны выскачыў з другога боку будана і памчаўся ад яго як мага далей.

Няўжо дзядзька Ціхон не бачыў, не чуў, што рабілася каля яго будана, што робіцца зараз над яго галавой? Гэта ж можна ціхенька працягнуць угору руку і схапіць разбойніка жывога за ногі! Чаго дзядзька Ціхон марудзіць? Ці не здарылася што з ім? Бо як ён, здаровы, мог спакойна вытрымаць гэтае буша-ванне неўгамаванай дзічыны!..

Сонца значна паднялося над небасхілам. Такаванне канча-лася. Цецерукі адзін за адным разляталіся з паляны. Адчуўшы позні час, шыбануў у лес і цецярук дзядзькі Ціхона. I тады з будана паказаўся гаспадар.

— А я ўжо думаў, што вы заснулі. Нават горш, можа, захварэлі. Чаму вы не стралялі?

Дзядзька Ціхон хораша ўсміхнуўся сам сабе. Адказаў, чап-ляючы на плячо стрэльбу.

— Настраляўся я, брат, за свой век. А тут ніяк не мог узняць стрэльбы. Бачыў? Яны ж дурэлі і ганяліся адзін за адным, як дзеці!.. (416 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.