Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Мастацкія асаблівасці паэмы Янкі Купалы "Безназоўнае".
  • Патрыятычная лірыка ў паслярэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы.
  • Паэма Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Уладар беларусская песні (тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы").
  • Услаўленне Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Прарок.
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы.
  • Данута Бічэль "Я песняй мілую сваю праслаўлю..." да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
  • Янка Купала - драматург. Трагікамедыя "Тутэйшыя": шлях да чытача і гледача.
  • Вобразы Сымона і Лявона Зяблікаў у драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны (па пьесе Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"). (Автор: TM@J)
  • Сачыненне па твору Янкi Купалы Паулiнка.
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага у камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Тарасова доля". Паказ трагiчнага лесу народнага песняра у паэме.
  • Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Тэмы i вобразы лiрiкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. Перакладчыцкая дзейнасць паэта.
  • Тэма паэта i паэзii у творчасцi Янкi Купалы. Дэмакратызм i народнасць яго творчасцi.
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароуна". Сутнасць канфлiкту. Раскрыцце маральных якасцей герояу. Фальклорная аснова твора.
  • Паказ у драме Янкi Купалы "Расiданае гняздо" пошуку героямi шляхоу змагання за шчасце, зямлю i волю. Растлумачыць сэнс назвы твора.
  • Майстэрства Янкі Купалы - Драматурга.
  • Тэма мастака і мастацтва ў паэме Янка Купалы "Курган".
  • Матывы трагізму ў драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане".
  • Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Вобраз Сымона ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Паказ трагічнага лёсу народнага паэта ў паэме Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Тутэйшыя ў аднаіменнай камедыі Янкі Купалы.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. *
  • Па творах Янкі Купалы можна прасачыць яго даўнюю цікавасць да братняга ўкраінскага народа, да яго гісторыі, культуры і літаратуры. Ён славіў шчырую дружбу, якая бярэ пачатак з далёкіх часоў. Паэт добра ведаў творчасць Тараса Шаўчэнкі, перакладаў на беларускую мову многія яго вершы і паэмы, удзельнічаў у рэдагаванні і выданні "Кабзара" на беларускай мове. У 1939 г., у сувязі са 125-годдзем Тараса Шаўчэнкі, Янка Купала напісаў паэму "Тарасова доля". У аснове сюжэта — трагічнае, поўнае суровых нягод жыццё украінскага песняра. Нарадзіўся Тарас у цяжкі прыгонны час, калі "зубы скаліла няволя, хахатала гора". А далей — бязрадаснае дзяцінства, горкія вандраванні па свеце, ссылка ў Орскую крэпасць, забарона пісаць і маляваць, расстанне з каханай Аксанай, цяжкая хвароба і заўчасная смерць. Аднак Тарас не паказаны бяздзейснай ахвярай прыгону. Наадварот, ён —волат духу, чалавек вялікай сілы волі. Нязломны характар у спалучэнні з выключным талентам дапамаглі Тарасу не скарыцца перад жыццёвымі абставінамі, з якіх ён выходзіў годна, дастойна. Паэт верыў у лепшую будучыню народа, заклікаў да яе хутчэйшага набліжэння:

    Заклікаў да лепшай долі,
    Долі і свабоды,
    Клікаў шчасце, клікаў сонца
    Для свайго народа.

    Яго бунтарскія словы выражалі думкі і імкненні ўсяго ўкраінскага народа, бо:

    Не танула песня ў моры,
    Ў агні не гарэла,
    Закаваць не мог у путы
    Сатрап азвярэлы.

    Праўдзівая песня Тараса Шаўчэнкі знайшла водгук і разуменне ў сэрцах беларусаў:

    Бо йшла доля беларуса
    3 доляй украінца
    Адналькова — ў поце, ў слёзах,
    Церневым гасцінцам.

    Расказваючы пра агульны лёс суседскіх народаў, Я. Купала падкрэслівае і агульнасць паэтычнага лёсу прадстаўнікоў дзвюх нацыянальных літаратур: "я таксама нарадзіўся ў ланцугах пад царам". Дакладныя апісанні жыцця і дзейнасці Тараса Шаўчэнкі, пранікнёныя суперажыванні яго лёсу, разважанні аб долі Кабзара і яго народа, шырокія і ёмістыя абагульненні надаюць адметнасць паэме, якая спалучыла ў сабе народна-паэтычныя традыцыі беларускага і ўкраінскага слова. У творы шырока выкарыстоўваюцца шматлікія ўвасабленні, адухаўленні, метафары ("заплакала Ўкраіна", "гаманіць Дняпро са стэпам", "не танула песня ў моры"), што збліжае "Тарасову долю" з паэмай "Бандароўна". Трагічныя абставіны, у якіх жыў Тарас Шаўчэнка, не перашкодзілі яму стаць бясстрашным абаронцам народных інтарэсаў, уладаром чаруючай песні. Такім уяўляўся Я. Купалу вялікі Кабзар.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.