Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Мастацкія асаблівасці паэмы Янкі Купалы "Безназоўнае".
  • Патрыятычная лірыка ў паслярэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы.
  • Паэма Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Уладар беларусская песні (тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы").
  • Услаўленне Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Прарок.
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы.
  • Данута Бічэль "Я песняй мілую сваю праслаўлю..." да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
  • Янка Купала - драматург. Трагікамедыя "Тутэйшыя": шлях да чытача і гледача.
  • Вобразы Сымона і Лявона Зяблікаў у драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны (па пьесе Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"). (Автор: TM@J)
  • Сачыненне па твору Янкi Купалы Паулiнка.
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага у камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Тарасова доля". Паказ трагiчнага лесу народнага песняра у паэме.
  • Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Тэмы i вобразы лiрiкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. Перакладчыцкая дзейнасць паэта.
  • Тэма паэта i паэзii у творчасцi Янкi Купалы. Дэмакратызм i народнасць яго творчасцi.
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароуна". Сутнасць канфлiкту. Раскрыцце маральных якасцей герояу. Фальклорная аснова твора.
  • Паказ у драме Янкi Купалы "Расiданае гняздо" пошуку героямi шляхоу змагання за шчасце, зямлю i волю. Растлумачыць сэнс назвы твора.
  • Майстэрства Янкі Купалы - Драматурга.
  • Тэма мастака і мастацтва ў паэме Янка Купалы "Курган".
  • Матывы трагізму ў драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане".
  • Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Вобраз Сымона ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Паказ трагічнага лёсу народнага паэта ў паэме Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Тутэйшыя ў аднаіменнай камедыі Янкі Купалы.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. *
  • Творчасць Я.Купалы непарыуна звязана з фальклорам. Паэт глыбока ведау не толькi жыццё народа, але i яго вусную паэзiю. Ён любiу народныя песнi i казкi, у якiх выяуляецца мудрасць народа. Вывучаючы фальклор, Купала пазнаемiуся з беларускай i украiнскай народнымi песнямi аб Бандароуне. У 1913г. па матывах гэтых песень iм была напiсана паэма "Бандароуна".

    Паэма "Бандароуна” прысвечана гераiчнаму мiнуламу украiнскага народа. Цяжка жылось у той час белускаму i украiнскаму народам. Яны былi паузбаулны усялякiх прау, цярпелi не толькi "феадальны", а i нацыянальна-рэлiгiйны прыгнет. Але народныя масы вялi упартую барацьбу за сваю волю i незалежнасць. У паэме расказвацца аб смелым учынку украiнскай дзяучыны Бандароуны.

    У мястэчка Берастэчка, дзе жыла гераiня, "прыблукауся" пан Патоцкi са сваей "хеурай лядочай”. Ён ездзiу па Украiне, свавольнiчау, крыудзiу бедны народ. На вечарынцы у карчомцы пан сустрэу прыгожую Б. i захацеу абняславiць яе. Калi Патоцкi пачау прыставаць да дзяучыны, яна не стрывала i "з'ехала яму па твары". За гэта ганарлiвы пан застрэлiу Бандароуну. Каб загладзiць сваю вiну, ён наладзiу Б. пышнае пахаванне. Але дарэмна, вестка аб смерцi Б. абляцела усю Украiну. Яна выклiкала гнеу i абурэнне народа, i хутка на Украiне супраць польскiх паноу-прыгнятальнiкау пачалося паустанне.

    Вобраз Бадароуны. У паэме даецца вобраз вольналюбiвай, мужнай Бандароуны. Яна славiцца сваёй прыгажосцю:

    Хараства такога у свеце не было, не будзе.
    Аб ёй людзi гаварылi, як аб нейкiм цудзе.

    Яна чалавек палымянай душы, гордая, смелая, непакорлiвая. У гэтай простай украiнскай дзяучыны высока развiта пачуцце уласнай чалавечай годнасцi. Але самая выдатная рыса яе характару — любоу да свайго народа, да свабоды. Б. ненавiдзiць прыгнет, не можа жыць у няволi, не хоча быць палюбоунiцай пана. Свабода для яе даражэй за усе на свеце. У iмя свабоды гераiня ахвяруе сваiм жыццем.

    Ну, што волiш сабе выбiраць, пышная паненка:
    Цi у бяседзе засядацi вось пад гэтай сценкай
    I са мною пiць, гуляцi, ночкi каратацi.
    Цi навекi косцi парыць у зямельцы-мацi?

    Бандароуна рашуча адхiляе прапанову пана, з пагардай адмауляецца ад яго багацця i грошай. У паядынку з панам Бандароуна не адзiнокая, на яе баку прауда i падтрымка народа. Бандароунана — дачка народа. Яна здольна на рашучыя учынкi i самаахярнасць. У вобразе Б. адлюстравалiся выдатныя рысы народнага характару як любоу, непакорлiвасць, гераiзм, высокая чалавечая годнасць, маральная чысцiня.

    Вобраз пана Патоцкага. Патоцкi — буйны польскi памешчык, прыгоннiк, грубы дэспат i самадур. Пад яго прыгнетам "стогне змучана Украiна, к небу шле пракляцце". У народзе жыве памяць аб iм, як аб "злым духу". Патоцкi дзейнiчае нахабна. Там, дзе не дапамагаюць грошы, ён учыняе разбой. Яго улада трымаецца на багаццi i грубай сiле. Я.Купала паказвае маральную разбэшчанасць Патоцкага. Ён страцiу свае сумленне, загубiу чалавечае жыцце. Грубы дэспатызм, жорскасць, бесчалавечнасць, маральная нiзасць – усе гэтыя рысы паказваюць маральныя якасцi Патоцкага.

    Паэма звязана з фальклорам не толькi зместам, але i мастацкай формай. Яна напiсана у народна-песенным стылi. У паэме ёсць народныя сiмвалiчныя вобразы галубкi (Бандароуна), каршуна (Патоцкi). Мова паэмы вобразная, багатая народна-выяуленчымi сродкамi. Паэма вызначацца глыбокай народнасцю. У ёй праудзiва паказана жыццё у феадальную эпоху i створаны яркi вобраз станоучага героя. Твор з’яуляецца яскравым прыкладам творчага выкарыстаня фальклору у паэзii Я.Купалы.

    Iдэйны змест: паэма "Бандароуна” прысвечана гераiчнаму мiнуламу украiнскага народа. Яна адлюстроувае тую змрочную эпоху, калi на Украiне i Беларусi панавалi польскiя паны-магнаты. Цяжка жылося у той час беларускiм i украiнскiм працоуным. Яны былi пазбаулены усякiх правоу.

    У аснове сюжета ляжыць канфлiкт памiж Б. i панам Патоцкiм. Для таго, каб больш выразна раскрыць гэты канфлiкт паэт выкарыстоувае прыем кантрасту. Б., як прадстаунiк працоунага народа рэзка процiстаiць пану Патоцкаму. Сутнасць канфлiкта у сацыяльнай няроунасцi. Маральныя якасцi Б. паэт раскрывае праз знешнюю прагажосць. Яна — чалавек палымянай душы, гордая, смелая, непакорная.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.