Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Мастацкія асаблівасці паэмы Янкі Купалы "Безназоўнае".
  • Патрыятычная лірыка ў паслярэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы.
  • Паэма Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Уладар беларусская песні (тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы").
  • Услаўленне Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Прарок.
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы.
  • Данута Бічэль "Я песняй мілую сваю праслаўлю..." да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
  • Янка Купала - драматург. Трагікамедыя "Тутэйшыя": шлях да чытача і гледача.
  • Вобразы Сымона і Лявона Зяблікаў у драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны (па пьесе Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"). (Автор: TM@J)
  • Сачыненне па твору Янкi Купалы Паулiнка.
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага у камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Тарасова доля". Паказ трагiчнага лесу народнага песняра у паэме.
  • Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Тэмы i вобразы лiрiкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. Перакладчыцкая дзейнасць паэта.
  • Тэма паэта i паэзii у творчасцi Янкi Купалы. Дэмакратызм i народнасць яго творчасцi.
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароуна". Сутнасць канфлiкту. Раскрыцце маральных якасцей герояу. Фальклорная аснова твора.
  • Паказ у драме Янкi Купалы "Расiданае гняздо" пошуку героямi шляхоу змагання за шчасце, зямлю i волю. Растлумачыць сэнс назвы твора.
  • Майстэрства Янкі Купалы - Драматурга.
  • Тэма мастака і мастацтва ў паэме Янка Купалы "Курган".
  • Матывы трагізму ў драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане".
  • Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Вобраз Сымона ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Паказ трагічнага лёсу народнага паэта ў паэме Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Тутэйшыя ў аднаіменнай камедыі Янкі Купалы.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. *
  • Паўлінка і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі "Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы бу-дуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цу-доўную, адметную беларускую камедыю.

    Паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына, з-за якой па-чынаецца ўвесь сыр-бор. Паўлінка — маладая, прыго-жая і прывабная сялянская дзяўчына. У потайкі ад бацькі яна сустракаецца са сваім каханым сялянскім хлопцам Якімам, якога яе бацька ненавідзіць за "палітыку". Для далейшага развіцця п'есы Я. Купала выкарыстоўвае даволі распаўсюджаны літаратурны сюжэт: больш заможны і "радавіты" шляхцюк сватаец-ца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе дзявочая пры-гажосць, а таму купіць гэты тавар, на яго думку, вельмі лёгка. Звычайна, здавалася б, сюжэт аб ня-роўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню на-цыянальнай праблемы. За знешняй згодай Паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на кірмашы (даволі сімвалічны момант), прыхаваны пратэст дзяў-чыны.

    Быкоўскі з'яўляецца ў творы толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў Крыніцкіх, хаця задоўга да з'яўлення героя п'есы глядач ужо і падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са слоў Паўлінкі і яе бацькі). Бы-коўскі сватаецца да дзяўчыны. Ён са скуры вылузва-ецца дзеля таго, каб прадэманстраваць перад гасцямі і Паўлінкай сваю "вышэйшасць" і "разумнейшасць". Дзеля гэтага Быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім "му-жыцкім", асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што дзяўчына, убачыўшы разумнага, кем-лівага і багатага пана, адразу дасць сваю згоду на шлюб. Зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька Паўлінкі Сцяпан Крыніцкі ўжо загадзя з "зяцем" аб усім дамовіўся. Поўны гонару і фанабэрыстасці, упэў-нены ў сабе, не разумеючы камічных сітуацый, у якіх ён аказваецца, паўстае перад намі пан Адольф. Аднак усё гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабач-насць. Таму Быкоўскі дасягае сваімі паводзінамі адва-ротнага выніку: усе героі, за выключэннем Сцяпана Крыніцкага, адкрыта кпяць з яго. Дцнак пан Быкоўскі не звяртае на гэта ўвагі і яшчэ з большай сілай спрабуе падкрэсліць сваю "панскасць", ад чаго становіцца яшчэ больш нізкім, нікчэмным, мізэрным. У выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю выганяе пана са сваёй хаты.

    Паўлінка, пан Быкоўскі — гэта своеасаблівая пара супрацьлеглых герояў, з дапамогай якой аўтар выяўляе два розных падыходы да адвечнага беларуска-га пытання — пытання "мужыцкасці" і "панскасці, шляхетнасці". Сватанне Быкоўскага выклікае ў Паў-лінкі спачатку іронію і смех, а потым, калі ўсім стала зразумела, што за шляхетнасцю і ганарыстасцю пана нічога больш няма, — пагарду. Паўлінка разумее, што не так лёгка перамагчы бацькаву волю, калі ісці на-пралом. Таму яна скарыстоўвае іншы шлях: спачатку паказвае ўсім, хто такі на самой справе пан Быкоўскі, а потым сама выбірае свой лёс.

    Сапраўды, колькі смеху выклікаюць у чытача тыя сцэны, дзе пан Быкоўскі вучыць Паўлінку "панскім" танцам, або дзе пана памылкова прымаюць за выкра-дальніка Паўлінкі. У Я. Купалы гэта зусім не смех дзеля смеху. Вобразам Паўлінкі аўтар сцвярджае вы-сокую чалавечую годнасць простых людзей; сцвярджае, што шляхетнасць — гэта стан душы чалавека, які не атрымаеш у спадчыну разам з родавым маёнткам.

    П'еса, напісаная на пачатку XX ст., ужо мела сваіх папярэднікаў. "Быкоўскія" свайго часу востра крыты-каваліся ў "Пінскай шляхце" В. Дуніна-Марцінкевіча, "Модным шляхцюку" К. Каганца. Я. Купала ў вобразе Быкоўскага змог настолькі ўдала акумуляваць і сінтэ-заваць адмоўныя рысы літаратурных герояў ранейшых твораў, што вобраз Адольфа Быкоўскага стаў сімва-лічным, а яго прозвішча і імя ператварылася з уласна-га ў агульнае, назыўное.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.