Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Мастацкія асаблівасці паэмы Янкі Купалы "Безназоўнае".
  • Патрыятычная лірыка ў паслярэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы.
  • Паэма Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Уладар беларусская песні (тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы").
  • Услаўленне Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Прарок.
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы.
  • Данута Бічэль "Я песняй мілую сваю праслаўлю..." да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
  • Янка Купала - драматург. Трагікамедыя "Тутэйшыя": шлях да чытача і гледача.
  • Вобразы Сымона і Лявона Зяблікаў у драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны (па пьесе Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"). (Автор: TM@J)
  • Сачыненне па твору Янкi Купалы Паулiнка.
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага у камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Тарасова доля". Паказ трагiчнага лесу народнага песняра у паэме.
  • Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Тэмы i вобразы лiрiкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. Перакладчыцкая дзейнасць паэта.
  • Тэма паэта i паэзii у творчасцi Янкi Купалы. Дэмакратызм i народнасць яго творчасцi.
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароуна". Сутнасць канфлiкту. Раскрыцце маральных якасцей герояу. Фальклорная аснова твора.
  • Паказ у драме Янкi Купалы "Расiданае гняздо" пошуку героямi шляхоу змагання за шчасце, зямлю i волю. Растлумачыць сэнс назвы твора.
  • Майстэрства Янкі Купалы - Драматурга.
  • Тэма мастака і мастацтва ў паэме Янка Купалы "Курган".
  • Матывы трагізму ў драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане".
  • Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Вобраз Сымона ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Паказ трагічнага лёсу народнага паэта ў паэме Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Тутэйшыя ў аднаіменнай камедыі Янкі Купалы.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. *
  • Я адплаціў народу,
    Чым моц мая магла:
    Зваў з путаў на свабоду,
    Зваў з цемры да святла.
    Я. Купала

    Практычна ў кожнага паэта і пісьменніка ёсць творы, у якіх выяўляюцца іх погляды на прызначэнне мастака і мастацтва, выказваюцца думкі пра адказную місію паэта быць для народа прарокам, званаром, гусляром... Тэма паэта і паэзіі займае значнае месца і ў творчасці Янкі Купалы.

    У адным з ранніх вершаў "Я не паэта" Я. Купала з жалем зазначае, што ў Беларусі, у параўнанні з іншымі краінамі, пакуль што мала паэтаў, якія б на мове "пагарджанай, убогай" стваралі праўдзівыя творы аб жыцці народа:

    А беларусы нікога ж не маюць,
    Няхай жа хоць будзе Янка Купала.

    Быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае — справа нялёгкая. І ў вершы "Я не для вас..." Я. Купала сцвярджае думку, што сапраўдны паэт павінен служыць людзям працы, што яго песня, талент і сэрца павінны належаць "бедным і загнаным":

    Я не для вас, паны, о не,
    А я для бедных і загнаных,
    Я з імі мучуся ўраўне,
    Ў адных закут з імі кайданах...

    Догляды Я. Купалы на прызначэнне паэта і паэзіі выяўляюцца ў вершах "3 кутка жаданняў", "3 маіх песень", "Не кляніце мяне" і інш. Сваё пяснярскае прызнанне паэт бачыць у служэнні бацькаўшчыне, у праўдзівым паказе народнага жыцця. Грамадзянскі абавязак паэта — шукаць тыя шляхі-дарогі, якія б прывялі народ "к яснаму сонцу", "к славе". У вершы "3 кутка жаданняў" Я. Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы. Галоўнае для яго — быць праўдзівым выразнікам дум мільёнаў працоўных людзей:

    3 цэлым народам гутарку весці,
    Сэрца мільёнаў падслухаць біцця —
    Гэткай шукаю цэлы век чэсці,
    Гэта адно мне падпорай жыцця.
    Песню стварыці ясну, як неба,
    У кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём...

    Працягам размовы пра месца паэта ў жыцці, пра сутнасць сапраўднай паэзіі з'явіліся вершы "Мая навука", "Трэба нам песень", "За ўсё". У вершы "Мая навука" Я. Купала сцвярджае, што жыццё народа ва ўсіх яго праявах было калыханкай, якая нарадзіла ў паэта самыя светлыя думкі. Песня паэта ўвабрала ў сябе шум адвечнага бору, шэпт спелых пшанічных каласоў, шэлест лісця ўзмежных ігруш і таропкі плюскат вод... Прызнаным майстрам мастацкага слова, на думку Я. Купалы, можа стаць толькі той творца, які ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Асновай і крыніцай творчасці для сапраўднага паэта павінны быць створаныя народам духоўныя каштоўнасці, жыццё людзей, родная мова, прырода. Толькі ў гэтым выпадку паэт можа стаць уладаром беларускай песні.

    Сваю ўдзячнасць народу за любоў да паэзіі, "за кут у родным краю, за хлеб-соль без клапот" выказвае пясняр у вершы "За ўсё". Ён з'яўляецца своеасаблівай справаздачай паэта аб дваццацігадовай творчай дзейнасці. Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта, і Я. Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях, піша, што свае песні складаў ён і "сярод крыжоў, магіл", пісаў не раз "крывёй з сваіх грудзей", заўсёды быў разам з народам, жыў яго думамі і надзеямі. Былі яго песні невясёлыя, калі бачыў, як зневажаецца мова беларусаў, топчацца іх годнасць. Былі і радасныя песні, калі бачыў паэт, што яго заклікі да лепшай долі, яго праўдзівыя словы былі пачуты людзьмі.

    Такім чынам, тэме паэта і паэзіі Я. Купала прысвяціў нямала твораў. Прачытаўшы іх, можна яскрава ўявіць паэта, адданага сына беларускага народа, тварыць для якога — значыць жыць для Бацькаўшчыны, быць непадзельна злітым з ёй, яе болем і радасцю, трывогамі і клопатамі, буднямі і святамі.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.