Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Нябесная заступніца Беларусі Ефрасіння Полацкая.
  • Мова – духоўны скарб народа.
  • Родная мова і яе значэнне.
  • 'Слова пра паход Ігаравы' - паэтычны помнік рускага, Беларускага і Украінскага народаў
  • Дзяды - вытокі кожнага народа.
  • Подзвіг i трагедыя Францыска Скарыны.
  • Постаці далёкай мінуўшчыны.
  • Сучасная беларуская проза.
  • Сучасная беларуская паэзія.
  • Паганскі светапогляд і натурфіласофія.
  • Гісторыя беларускай літаратуры.
  • Беларуская Літаратура.
  • Вобраз Беларусі і Беларусаў у польскай літаратуры 1945-1991.
  • Францыск Скарына i Мiкола Гусоускi — выдатныя прадстаунiкi беларускай культуры 16 стагоддзя. Значэнне iх лiтаратурна-асветнiцкай дзейнасцi.
  • Сучасная беларуская проза, яе тэматыка, асноуныя героi на прыкладзе двух-трох творау.
  • Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, асаблiвасцi на прыкладзе двух-трох творау.
  • Тэма Вялiкай Айчынна вайны у сучаснаснай беларускай прозе на прыкладзе двух-трох творау.
  • Тэма гiстарычнага мiнулага у сучснай беларускай прозе на прыкладзе двух-трох творау.
  • Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы на прыкладзе творчасцi 2-3 паэтау.
  • Па старонках твораў пра мінулае.
  • Нябесная заступніца Беларусі - Ефрасіння Полацкая. *
  • Падзеі і факты беларускай гісторыі ў "Слове пра паход Ігараў".
  • Беларуска-літоўскае летапісанне.
  • Палемічная літаратура (канец ХVI - пачатак XVII ст.).
  • "Каб збыць няволі путы..." (дзейнасць філаматаў і філарэтаў).
  • Паэзія вогненных гадоў.
  • Сiлай духоўнай узвысiла Полацк высока,
    Тым, хто iмкнуўся да кнiгi,
    свяцiла, як зорка...
    Мове, адзiнай дзяржаве
    шчэ толькi злучацца -
    свет нас прымаў як народ
    па адной палачанцы.

    Д. Бiчэль-Загнетава

    З цемры мiнулых стагоддзяў дайшлi да нас iмёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод iх асобае месца займае iмя Ефрасiннi Полацкай. 3 ёй асацыiруецца не толькi духоўнае жыццё на ўсходнеславянскiх землях у XII ст., але i ўся шматвяковая гiсторыя Беларусi. Аб унучцы славутага князя Усяслава Чарадзея, князёўне, iгуменнi, настаўнiцы, выдатнай асветнiцы, расказваецца ў "Жыцii Еўфрасiннi Полацкай". Гэты найкаштоўнейшы помнiк старажытнабеларускай лiтаратуры, створаны ў канцы XII ст. невядомым аўтарам, дайшоў да нас у шасцi рэдакцыях, больш чым ста спiсах. Са старонак Жыцiя паўстае велiчная постаць Ефрасiннi Полацкай. Нарадзiлася яна ў стольным горадзе Полацкага княства ў 1110 г., вучылася ў школе пры Сафiйскiм саборы. Калi дзяўчыне споўнiлася дванаццаць гадоў, бацькi вырашылi аддаць яе замуж. Аднак князёўна выбiрае iншы шлях: адмовiўшы сватам, яна пастрыгаецца ў манастыр i праз пэўны час займаецца перакладчыцкай дзейнасцю, перапiсваннем кнiг Святога Пiсання ("нача книгы писати своими руками"). Ефрасiння Полацкая сама пiсала арыгiнальныя творы (малiтвы, казаннi) i, на думку некаторых даследчыкаў, удзельнiчала ў стварэннi Полацкага летапiсу. Паблiзу Полацка Ефрасiння заснавала мужчынскi i жаночы манастыры, дзе былi арганiзаваны школы i скрыпторыi - майстэрнi па перапiсваннi кнiг. Асветнiца з роду Усяслава выступала супраць княжацкiх усобiц, братазабойчых войнаў. Багатыя славiлi яе за мудрасць, бедныя - за спагаду i дабрыню. Як сведчыць аўтар Жыцiя, Ефрасiння была "памочнiца пакрыўджаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведванне цi, проста кажучы, - для ўсiх была ўсiм... Еўфрасiння- няўвядальная кветка райскага саду. Еўфрасiння - арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятлiўшы зямлю Полацкую". Ефрасiння Полацкая нястомна збiрала вакол сябе таленавiтых людзей, з'яўлялася адной з першых нашых мецэнатак. Па яе заказе дойлiд Iван пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскi сабор, распiсаны унiкальнымi фрэскамi. Фрэскавыя замалёўкi XII ст. амаль цалкам захавалiся. I сёння яны ўражваюць сваёй дасканаласцю, хвалююць багаццем палiтры, адухоўленасцю. З iмем асветнiцы звязана i стварэнне ў 1161 г. майстрам-ювелiрам Лазарам Богшам славутага крыжа - шэдэўра старажытнабеларускага ювелiрнага мастацтва. Крыж быў упрыгожаны 21 залатой пласцiнкай, каштоўнымi камянямi, арнаментальнымi кампазiцыямi i 12 эмалевымi абразкамi з выявамi святых. У сярэдзiне крыжа ў пяцi квадратных гнёздах былi змешчаны рэлiквii: кавалачак крыжа Гасподняга з кроплямi Iсусавай крывi, драбок каменя ад дамавiны Багародзiцы, часткi мошчаў святых Стэфана i Панцеляймона, а таксама кроў святога Дзмiтрыя. На крыжы быў выбiты тэкст, у якiм паведамлялася iмя яго стваральнiка, кошт дарагiх металаў i камянёў, што пайшлi на яго аздабленне, а таксама змяшчаўся праклён тым, хто ўкрадзе цi прадасць святыню. I ўсё ж праклён не падзейнiчаў на сучаснiкаў i нашчадкаў Ефрасiннi Полацкай. Пасля смерцi князёўны-iгуменнi крыж быў вывезены ў Смаленск, пазней - у Маскву. Полацкая святыня была вернута на ранейшае месца ў 1563 г. У пачатку 20-х гг. нашага стагоддзя крыж стаў экспанатам царкоўна-археалагiчнага музея ў Мiнску, адкуль быў перавезены ў Магiлёў. У гады Вялiкай Айчыннай вайны шэдэўр ювелiрнага мастацтва таямнiчым чынам знiк. Ёсць меркаваннi, што ён нiбыта знаходзiцца ў Амерыцы ў прыватнай калекцыi. На схiле жыцця Ефрасiння Полацкая перадала iгуменства малодшай сястры Еўдакii i здзейснiла паломнiцтва ў Святую Зямлю. Захварэўшы ў дарозе, яна памерла (у 1173 г.) i была пахавана ў Iерусалiмскiм манастыры святога Феадосiя. Яе мошчы былi перазахаваны ў Кiева-Пячэрскай лаўры, а ў 1910 г. перавезены ў заснаваны ёю Спасаўскi манастыр у Полацку, дзе захоўваюцца i сёння. Ефрасiння Полацкая пражыла вялiкае жыццё, асветленае высакароднай iдэяй служэння народу. Яна стала адной з першых кананiзаваных (прылiчаных да святых) жанчын на ўсходнiх землях, нябеснаю заступнiцай (апякункаю) не толькi Полацка, але i ўсёй беларускай зямлi. Незвычайны лёс Ефрасiннi Полацкай натхнiў на творчасць многiх гiсторыкаў, лiтаратараў, мастакоў. Вобраз асветнiцы паўстае са старонак раманаў Таiсы Бондар ("Спакуса"), Алеся Асiпенкi ("Святыя грэшнiкi"), гiстарычнай аповесцi Вольгi Iпатавай "Прадслава", кнiг Уладзiмiра Арлова "Асветнiца з роду Усяслава" i "Еўфрасiння Полацкая". Ёй прысвяцiлi свае вершы Ларыса Генiюш, Наталля Арсеннева, Рыгор Барадулiн, Алесь Разанаў, Генадзь Бураўкiн, Сяржук Сокалаў-Воюш i iнш. Самаахвярнае жыццё беларускай патронкi ўваскрашаюць палотны жывапiсцаў Аляксея Марачкiна i Нiнэлi Шчаснай, графiчныя аркушы Арлена Кашкурэвiча, габелены Сымона Свiстуновiча, фiльм рэжысёра Вольгi Моракавай.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.