Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Нябесная заступніца Беларусі Ефрасіння Полацкая.
  • Мова – духоўны скарб народа.
  • Родная мова і яе значэнне.
  • 'Слова пра паход Ігаравы' - паэтычны помнік рускага, Беларускага і Украінскага народаў
  • Дзяды - вытокі кожнага народа.
  • Подзвіг i трагедыя Францыска Скарыны.
  • Постаці далёкай мінуўшчыны.
  • Сучасная беларуская проза.
  • Сучасная беларуская паэзія.
  • Паганскі светапогляд і натурфіласофія.
  • Гісторыя беларускай літаратуры.
  • Беларуская Літаратура.
  • Вобраз Беларусі і Беларусаў у польскай літаратуры 1945-1991.
  • Францыск Скарына i Мiкола Гусоускi — выдатныя прадстаунiкi беларускай культуры 16 стагоддзя. Значэнне iх лiтаратурна-асветнiцкай дзейнасцi.
  • Сучасная беларуская проза, яе тэматыка, асноуныя героi на прыкладзе двух-трох творау.
  • Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, асаблiвасцi на прыкладзе двух-трох творау.
  • Тэма Вялiкай Айчынна вайны у сучаснаснай беларускай прозе на прыкладзе двух-трох творау.
  • Тэма гiстарычнага мiнулага у сучснай беларускай прозе на прыкладзе двух-трох творау.
  • Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы на прыкладзе творчасцi 2-3 паэтау.
  • Па старонках твораў пра мінулае.
  • Нябесная заступніца Беларусі - Ефрасіння Полацкая. *
  • Падзеі і факты беларускай гісторыі ў "Слове пра паход Ігараў".
  • Беларуска-літоўскае летапісанне.
  • Палемічная літаратура (канец ХVI - пачатак XVII ст.).
  • "Каб збыць няволі путы..." (дзейнасць філаматаў і філарэтаў).
  • Паэзія вогненных гадоў.
  • Цiкавасць да даўнiны мае духоўны характар,
    яна каранiцца ў сутнасцi чалавека, жыццё
    якога вельмi кароткае, але чый розум
    жадае агарнуць неахопны час,
    зазiрае ў будучыню i пранiкае ў мiнулае.

    К. Тарасаў

    Сёння, як нiколi раней, узрасла цiкавасць да гiсторыi. Яе праблемы хвалююць не толькi спецыялiстаў, але i шырокае кола грамадскасцi. I на гэта ёсць прычыны. На крутых паваротах гiсторыi людзi заўсёды звяртаюцца да дзён мiнулых, каб больш дакладна i глыбока ўсвядомiць дзень сённяшнi, каб зразумець свае вытокi, каранi. Забыццё i пагарджанне ўрокамi гiсторыi спараджае непрадказальныя i недаравальныя памылкi i расчараваннi. Гiсторыя ўмее жорстка помсцiць, але ж i ўмеё вучыць тых, хто прагне гэтай навукi. "У падзеях мiнулага, - сцвярджаў У. Караткевiч, - нашы каранi. А дрэва без карэння не можа нi iснаваць, нi тым больш прыносiць плады". Менавiта з iмем У. Караткевiча звязана абуджэнне цiкавасцi да гiсторыi нашай зямлi. Яркiя, мужныя, самаахвярныя героi, якiя жывуць i дзейнiчаюць у яго творах, вучаць нас любовi да Радзiмы, да яе народа, мовы i культуры, сцвярджаюць, што мы не бязроднае племя на гэтай зямлi, што за нашымi плячыма - слаўныя прыклады духоўных i грамадзянскiх подзвiгаў нашых продкаў. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прайсцiся сцежкамi персанажаў твораў "Сiвая легенда", "Цыганскi кароль", "Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi", "Нельга забыць", "Каласы пад сярпом тваiм" i iнш. Са старонак гэтых твораў паўстаюць змагары за народнае шчасце, прарокi, iнтэлiгенты, рыцары i прыгоннiкi, кардыналы i чароўнай прыгажосцi дзяўчаты. Яны ўмеюць па-свойму любiць, ненавiдзець, пакутаваць, адстойваць свае погляды. Iх лёсы неадрыўныя ад гiстарычных падзей i абумоўленыя гэтымi падзеямi. I ў кожным творы - эпоха, складаны i часам трагiчны лёс Беларусi, народ, якi не скарыўся перад нястачамi i прыгнётам, прагне волi i лепшай долi. У. Караткевiч не толькi ўзнаўляе карцiны жыцця Сярэднявечча i наступных эпох, але i асэнсоўвае гiстарычны працэс, што дазваляе зразумець таямнiцы чалавечага быцця, аснову ўзаемаадносiн людзей i навакольнага свету. Аднак найбольш iнтэнсiўны этап развiцця гiстарычнага жанру ў беларускай лiтаратуры прыпадае на наш час. I звязаны ён з такiмi iмёнамi, як Л. Дайнека, А. Лойка, В. Iпатава, К. Тарасаў, А. Петрашкевiч, I. Чыгрынаў, У. Арлоў, Г. Далiдовiч, М. Клiмковiч. Цiкава ўваскрашае мiнулае Беларусi Л. Дайнека ў раманах "Меч князя Вячкi", "След ваўкалака" i "Жалезныя жалуды". У цэнтры раманаў - вядомыя гiстарычныя асобы, iмёны якiх можна знайсцi на пажаўцелых старонках "Хронiкi Лiвонii", "Летапiсца Вялiкiх князёў лiтоўскiх". Менавiта на "Хронiку Лiвонii" абапiраўся Л. Дайнека пры напiсаннi сваiх твораў. У "Жалезных жалудах" адным з герояў з'яўляецца князь Мiндоўг, пачынальнiк Вялiкага княства Лiтоўскага, першай сталiцай якога быў Навагрудак. Адным з персанажаў рамана "След ваўкалака" з'яўляецца праўнук Рагнеды, полацкi князь Усяслаў Чарадзей, у часы валадарання якога Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквiту i ўздыму. Лёсу славутай палачанкi, унучкi Усяслава Чарадзея Ефрасiннi Полацкай, прысвечаны раман Таiсы Бондар "Спакуса". Ефрасiння ўсiм сваiм жыццём i падзвiжнiцкай дзейнасцю заслужыла добрую памяць i ўшанаванне. Менавiта па яе заказе дойлiд Iван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса ў Полацку, а залатар Лазар Богша зрабiў крыж - неацэнны помнiк, шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва. Ефрасiння Полацкая пашырала пiсьмовае слова, уздымала свой голас супраць княжацкiх усобiц i братазабойчых войнаў. Яна стала адной з першых кананiзаваных жанчын з усходнеславянскiх земляў, нябеснаю заступнiцай Полацка i ўсёй беларускай зямлi. Грунвальдскай бiтве 1410 г. прысвечаны твор К. Тарасава "Пагоня на Грунвальд". Мiж iншым, аб гэтым была i першая аповесць К. Тарасава "Дзень рассеяння". Празаiчнаму зборнiку У. Арлова "Дзень, калi ўпала страла" i аповесцi "Час чумы" ўласцiвы тонкi псiхалагiзм, праўдзiвасць адлюстравання далёкiх падзей. Трылер М. Клiмковiча "Каханка д'ябла, або Карона Вiтаўта Вялiкага" - спроба пэўнай белетрызацыi гiстарычнай лiтаратуры. Гiстарычны жанр у беларускай лiтаратуры перажывае час свайго сцвярджэння ў рэчышчы нацыянальнай i сусветнай культуры. I чым глыбей мы будзем асэнсоўваць сваё гiстарычнае мiнулае, карпатлiва даследуючы яго невядомыя старонкi, тым глыбей будзем усведамляць сябе як самабытную нацыю, якая ведае, адкуль i куды яна iдзе па скрыжаваннях гiсторыi i якое яе месца на гэтай зямлi. Таму лiтаратура пра мiнулае нашай Бацькаўшчыны, спалучаная з добрым веданнем гiсторыi свайго народа, адыгрывае ў гэтым працэсе самаўсведамлення вялiкую ролю.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.