Пользовательское соглашение

Биография, Чэрня Хведар. Біяграфія.

Биография, Чэрня Хведар. Біяграфія. фото фотография фотка

Чэрня Хведар, нарадзіўся 10.06.1939 г. у вёсцы Лінкі Валожынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Вішнеўскай сярэдняй школы (1957) працаваў загадчыкам Вішнеўскага сельскага клуба. Вучыўся ў тэхнічнай навучальні №– 9 пры Менскім аўтазаводзе і працаваў фармоўшчыкам-ліцейшчыкам (1958). Служыў у Савецкай Арміі (1959-1961). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966) і Менскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1969). Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1966-1967), у выдавецтве «Беларусь» (1969-1971). У 1972-1983 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1970 г.

Памёр 16.03.1983 г.

Выступаць у друку пачаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Добрай раніцы, людзі!» (1966), «Дабрэе свет» (вершы і паэма, 1968), «Размова з памяццю» (паэма, 1970), «Сады юнацтва» (вершы і паэмы, 1972), «Настрой» (19741, «Ваколіца» (1976), «Ажаніся, не журыся...» (гумарыстычныя вершы, 1979), «Святло рамонкаў» (1981), «На скрыжаваннях памяці» (вершы і паэмы, 1982), «Музыка дарог» (1984), кніжкі для дзяцей «Песня Сабіны» (паэма, 1971), «На сонечнай вуліцы» (1973).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я