Пользовательское соглашение

Биография, Рагуцкі Ўладзімір. Біяграфія.

Биография, Рагуцкі Ўладзімір. Біяграфія. фото фотография фотка

Рагуцкі Ўладзімір, нарадзіўся 09.12.1917 г. у вёсцы Цёплае Чавускага раёна Магілеўскай вобласці ў настаўніцкай сям'і.

Вучыўся ў школе ў вёсцы Старое Пашкава Магілеўскага раёна. Скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1939). Працаваў у абласной газеце «Камунар Магілёўшчыны». У час Вялікай Айчыннай вайны - на фронце.

Загінуў у 1941 г.

Першы верш надрукаваў у 1934 г. (газета «Піянер Беларусі»). У 1940 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР прыняло да друку першы зборнік яго вершаў, але рукапіс згарэў у час вайны. Асобныя творы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967), «Покліч долі адзінай» (1979).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я