Пользовательское соглашение

Биография, Пісьмянкоў Алесь. Біяграфія.

Биография, Пісьмянкоў Алесь. Біяграфія. фото фотография фотка

Пісьмянкоў Алесь, нарадзіўся 25.02.1957 г. у в. Бялынавічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў рабочай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1974) працаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1980). Працаваў у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1990 г. абраны намеснікам старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1984 г.

Першы верш апублікаваў у 1972 г. (касцюковіцкая раённая газета «Сцяг камунізму»).

Аўтар кніг паэзіі «Белы Камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры».


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я