Пользовательское соглашение

Биография, Мальчэўская Яўгенія. Біяграфія.

Биография, Мальчэўская Яўгенія. Біяграфія. фото фотография фотка

Мальчэўская Яўгенія (сапр. Крыжаноўская Яўгенія), нарадзілася 25.08.1949 г. у вёсцы Замошша Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1969 г. скончыла Бабруйскі тэхнікум гумавай прамысловасці. Працавала ў рэдакцыях аб'яднанай газеты «Камуніст» і чашніцкай раённай газеты «Чырвоная змена». Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), настаўнічала ў Рованіцкай сярэдняй школе Чэрвеньскага раёна, з 1980 г. - у талачынскай сярэдняй школе №– 2, з 1989 г. - у віцебскай сярэдняй школе №– 40. Сябра СП СССР з 1990 г.

Выступаць у друку пачала ў час вучобы ў тэхнікуме. Першая кніжка паэзіі «Святло асенняе зярнят» уключана ў калектыўны зборнік «Нашчадкі» (1979). У 1989 г. выйшаў зборнік вершаў «Залежнасць».


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я