Пользовательское соглашение

Биография, Летка Іван. Біяграфія.

Биография, Летка Іван. Біяграфія. фото фотография фотка

Летка Іван, нарадзіўся 14.06.1935 г. у былым маёнтку Масаляны Гарадзенскага павета (цяпер Бераставіцкага раёна Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Масалянскай сярэдняй школы (1954) вучыўся ў медыцынскай навучальні ў Маскве. Служыў у Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся (1955), працаваў грузчыкам на бетонавым заводзе №– 5 у Маскве, маляром-дэкаратарам у Цэнтральным тэатры Савецкай Арміі. У 1967 г. скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1960-1985 гг. працаваў на аўтазаводзе імя Ліхачова кавалём, майстрам, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам участка, інжынерам па кадрах. Жыве ў Маскве. Сябра СП СССР з 1978 г.

Першы верш апублікаваў у 1959 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Тры крокі да сонца» (1967), «Тры верасні» (1970), «Грамы на зімоўцы» (вершы і паэма, 1974).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я