Пользовательское соглашение

Биография, Калінковіч Мікалай (Калинкович Микалай, Колинкович Николай, Микола). Біяграфія.

Биография, Калінковіч Мікалай (Калинкович Микалай, Колинкович Николай, Микола). Біяграфія. фото фотография фотка

Калінковіч Мікалай (таксама Калянковіч Мікалай), нарадзіўся 15.01.1951 г. у вёсцы Цна Лунінецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і рабочага.

Пасля заканчэння Лунінецкай сярэдняй школы №– 2 (1968) кароткі час выкладаў нямецкую мову ў Гаўрыльчыцкай васьмігадовай школе Салігорскага раёна. З кастрычніка 1968 г. - літсупрацоўнік лунінецкай раённай газеты «Ленінскі шлях». У 1969-1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) - карэспандэнт аддзела ідэалогіі берасцейскай абласной газеты «Заря», у 1976-1978 гг. - намеснік рэдактара лунінецкай раённай газеты. У 1978 г. прызваны на тэрміновую афіцэрскую службу. Служыў у Менску, Ашхабадзе, Маскве, у Грузіі. У 1984-1987 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Вышэйшай школе КДБ СССР. Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1984 г.

Узнагароджаны медалямі.

24.07.1990 г. загінуў пры выкананні службовых абавязкаў у Грузіі.

Упершыню выступіў у друку ў 1968 г. (лунінецкая раённая газета). Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Аўтар гісторыка-дакументальнага нарыса «Лунинец» (1981, 1989), кніг дакументальных аповесцей, апавяданняў, нарысаў «Не обрывается земная связь» (Ашхабад, 1982), «Имя мое - Свобода» (Ашхабад, 1984), «Палескія дні Аляксандра Блока» (1985), «Возвращение рассветной рани» (Ашхабад, 1987), «Не должен неизвестным быть солдат» (Ашхабад, 1987), адзін з аўтараў кнігі «На рубежах тайной войны» (Ашхабад, 1985).

На Туркменскім радыё пастаўлены п'есы «Ліпенскае зарыва» (1982), «Камісар Закаспія» (1985).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я