Пользовательское соглашение

Биография, Калеснік Іван (Калесник Иван, Колесник). Біяграфія.

Биография, Калеснік Іван (Калесник Иван, Колесник). Біяграфія. фото фотография фотка

Калеснік Іван, нарадзіўся 09.10.1932 г. у вёсцы Грычына Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1954 г. скончыў Менскую педагагічную навучальню. Працаваў загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена» (1954-1961), адначасова завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954-1958). Быў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка» (1962-1963), старшым рэдактарам на Беларускім радыё (1963-1965, 1967-1968), літсупрацоўнікам часопіса «Маладосць» (1968-1972). У 1967 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1972-1979 гг. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1962 г.

Памёр 10.06.1979 г.

Першыя вершы надрукаваў у 1951 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор'яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975), «Падарожнае» (вершы, пераклады, 1982).

Перакладаў творы А.Суркова, М.Ціханава, М.Рыльскага, М.Нагнібеды, З.Нуры, М.Ханінава і іншых паэтаў.


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я