Пользовательское соглашение

Биография, Кажадуб Алесь (Кожадуб Олесь). Біяграфія.

Биография, Кажадуб Алесь (Кожадуб Олесь). Біяграфія. фото фотография фотка

Кажадуб Алесь, нарадзіўся 27.09.1952 г. у горадзе Ганцавічы Берасцейскай вобласці ў сям'і служачых.

У 1969-1974 гг. вучыўся на аддзяленні расейскай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння настаўнічаў у вёсцы Крайск Лагойскага раёна. У 1975-1977 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, у 1977-1981 гг. - рэдактар літаратурна-драматычных прафам рэспубліканскага тэлебачання, з 1981 па 1983 гг. - літсупрацоўнік аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць». У 1985 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1990 г. жыве ў Маскве. Сябра СП СССР з 1981 г.

Першае апавяданне апублікаваў у 1976 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Гарадок» (1980), «Размова» (1985), «Лесавік» (1987), «Дарога на замчышча» (1990).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я