Биография, Іваноў Анатоль (Иваноу Анатоль, Иванов Анатолий). Біяграфія.

Биография, Іваноў Анатоль (Иваноу Анатоль, Иванов Анатолий). Біяграфія. фото фотография фотка

Іваноў Анатоль, нарадзіўся 15.11.1914 г. у сяле Зямлянск Сямілукскага раёна Варонежскай вобласці (Расея) у сям'і каваля.

У 1932 г. скончыў аднагадовыя курсы па падрыхтоўцы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і паступіў у Варонежскі медыцынскі інстытут. Пасля заканчэння яго (1937) - ваенны лекар. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у 1938 г. у баях ля возера Хасан, а ў 1945 г. - у разгроме японскай Квантунскай арміі. З 1946 г. служыў у Беларускай ваеннай акрузе. У 1963 г. дэмабілізаваўся. Жыве ў Бабруйску. Сябра СП СССР з 1954 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.

У 1933 г. у інстытуцкай шматтыражцы апублікаваў першыя вершы. Піша на расейскай мове. Аўтар апавяданняў, рамана «На Дальнем Востоке» (1954, апошняе перавыданне ў 1986) і аповесці «Под нами цель» (1976).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.