Пользовательское соглашение

Биография, Жалязоўскі Анатоль (Жалязоуски Анатолий, Железовский, Жалязоуский). Біяграфія.

Биография, Жалязоўскі Анатоль (Жалязоуски Анатолий, Железовский, Жалязоуский). Біяграфія. фото фотография фотка

Жалязоўскі Анатоль, нарадзіўся 05.02.1943 г. у вёсцы Крапіўна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і рабочага.

Пасля заканчэння сярэдняй школы №– 5 у Воршы (1962) паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. З другога курса прызваны ў Савецкую Армію (1963-1965). З 1965 г. працягваў вучобу ў інстытуце (скончыў у 1968), працаваў у спартыўнай школе моладзі ў Воршы (1968), загадчыкам аддзела Віцебскага абкома камсамола (1968-1971), інструктарам ЦК ЛКСМБ (1971-1974), інструктарам па турызму і экскурсіях у сістэме Белсаўпрофа (1974-1975), намеснікам дырэктара Менскага экскурсійнага бюро (1972-1979), загадчыкам лабараторыі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1975-1983), начальнікам аддзела прапаганды і выхаваўчай работы Спорткамітэта БССР. З 1987 г. - дырэктар Дома літаратара, з 1989 г. - сакратар праўлення СП БССР, з 1990 г. - намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1986 г.

Першае апавяданне апублікаваў у 1975 г. Аўтар дакументальнай кнігі «Озеро Палик помнит» (1976), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Пералом» (1981), «Горкі хлеб» (1985), аповесці «Іду на канфлікт» (часопіс «Маладосць», 1990).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я