Пользовательское соглашение

Биография, Дашкевіч Вячаслаў (Дашкевич Вячаслау, Вечеслав). Біяграфія.

Биография, Дашкевіч Вячаслаў (Дашкевич Вячаслау, Вечеслав). Біяграфія. фото фотография фотка

Дашкевіч Вячаслаў, нарадзіўся 15.04.1941 г. у вёсцы Дзякшняны Маладэчанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1958) і Ашмянскай навучальні механізацыі сельскай гаспадаркі (1959) два гады працаваў трактарыстам у саўгасе імя Янкі Купалы Маладэчанскага раёна. У 1959 г. паступіў на завочнае аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на другім курсе перавёўся на стацыянар (скончыў у 1965). Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё (1964-1967), газеты «Физкультурник Белоруссии» (1967-1971), загадчыкам аддзела часопіса «Родная прырода» (1971-1976), старшым рэдактарам Саюза журналістаў БССР (1977-1980), старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела на Беларускім тэлебачанні (1980-1986). З 1989 г. - навуковы супрацоўнік аддзела міжнацыянальных і міжнародных зносін Інстытута філасофіі і права АН БССР. Сябра СП СССР з 1982 г.

У друку выступае з 1963 г., з вершамі - з 1974 г. Першая кніга вершаў «Хвіліна чакання» ўвайшла ў калектыўны зборнік «Нашчадкі» (1979). У 1983 г. выйшаў зборнік паэзіі «Загадка Атлантыды».

Пераклаў з эстонскай мовы «Няўлоўны цуд» Э.Вільдэ (тэлеп'еса, 1985) і асобныя вершы эстонскіх паэтаў.


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я