Пользовательское соглашение

Биография, Гальпяровіч Навум (Гальпярович Наум, Гольперович). Біяграфія.

Биография, Гальпяровіч Навум (Гальпярович Наум, Гольперович). Біяграфія. фото фотография фотка

Гальпяровіч Навум, нарадзіўся 14.01.1948 г. у горадзе Полацку ў сям'і рабочага.

Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966-1967), у полацкай аб'яднанай газеце «Сцяг камунізму» (1967-1977). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1979 г. скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут. У 1977-1980 гг. - рэдактар радыёвяшчання вытворчага аб'яднання «Палімір» у Наваполацку, у 1980-1981 гг. - супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты «Химик», з 1981 г. - уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з 1990 г.

Першы верш надрукаваў у гарадской газеце Наваполацка «Химик» у 1967 г. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). У 1990 г. выйшаў зборнік вершаў «Брама».

Выступае таксама з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я