Пользовательское соглашение

Биография, Валкадаеў Пётар (Валкадаеу Пётр). Біяграфія.

Биография, Валкадаеў Пётар (Валкадаеу Пётр). Біяграфія. фото фотография фотка

Валкадаеў Пётар, нарадзіўся 22.11.1911 г. у вёсцы Кажамякі Кінель-Чаркаскага раёна Куйбышаўскай вобл. (Расея) у сялянскай сям'і.

У 1929 г. стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркаску. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасці інструктара-літаратара дывізійнай газеты «Новый путь». У 1941 г. удзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942-1944 гг. - у партызанскім атрадзе №– 122 на Магілеўшчыне. Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газет «Советская Белоруссия», «Настаўніцкая газета», «Сталинская молодежь», карэспандэнтам «Литературной газеты». Сябра СП СССР з 1949 г.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памёр 04.11.1973 г.

Пісаў на расейскай мове. Першы верш надрукаваў у 1934 г. (часопіс «Волжская новь»). Аўтар паэмы «Чандра» (1952), зборнікаў вершаў «Родная сторона» (1950), «Зеленая пристань» (1960), «Ливень» (1967), «Далекие сполохи» (1981), кнігі нарысаў «Строители» (1956), «Механізатар Андрэй Худзякоў» (1961), «Поиски квадрата» (1962), «Ветеран» (1963), кніжкі для дзяцей «Егоркины рапорты» (1958) і аповесці «Чей мальчишка?» (1961).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я