Пользовательское соглашение

Биография, Булыка Галіна (Булыко Галина). Біяграфія.

Биография, Булыка Галіна (Булыко Галина). Біяграфія. фото фотография фотка

Булыка Галіна, нарадзілася 06.12.1960 г. у вёсцы Осава Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1966 г. сям'я пераехала ў Менск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, інжынерам-наладчыкам Упраўлення пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрома СССР. У 1989 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 г.

З вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 г. (часопіс «Бярозка»). Аўтар падборкі вершаў «Дзень нараджэння снежня» ў калектыўным зборніку «Сцяжына» (1983), зборніка паэзіі «Сінтэз» (1986).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я