Пользовательское соглашение

Биография, Астрэйка Сяргей (Астрэйко Сергей, Острейко). Біяграфія.

Биография, Астрэйка Сяргей (Астрэйко Сергей, Острейко). Біяграфія. фото фотография фотка

Астрэйка Сяргей, нарадзіўся 09.07.1912 г. у вёсцы Каласаўшчына Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум (1930). Быў рэдактарам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці, а ў 1932-1933 гг. - навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (працаваў у слоўнікавай камісіі). У 1933 г. арыштаваны і асуджаны да пяці гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у г. Ірбіт Свярдлоўскай вобласці. Працаваў бухгалтарам матэрыяльнага аддзела Ірбіцкага падшыпнікавага завода. У 1937 г., не адбыўшы тэрміну, арыштаваны паўторна. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Расстраляны 14.09.1937 г.

Першыя паэтычныя творы апублікаваў у 1928 г. на старонках газеты «Чырвоная змена». Вершы друкаваліся ў часопісах «Полымя» (1930, 1931, 1965), «Чырвоная Беларусь» (1931, 1932), зборніку «Дзень паэзіі» (1965). Рукапіс першага зборніка «Смарагды кроз» не ўбачыў свету з-за арышту, рукапіс паэмы «Бенгалія» загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я