Биография, Адамовіч Алесь (Адамович Олесь). Біяграфія.

Биография, Адамовіч Алесь (Адамович Олесь). Біяграфія. фото фотография фотка

Адамовіч Алесь, нарадзіўся 03.09.1927 г. у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

З 1928 г. сям'я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. У 1942 г. ён, вучань сярэдняй школы, - сувязны, з 1943 г. - баец партызанскага атрада імя Кірава Менскага злучэння. У 1944-1945 гг. - студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945-1950 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1953 г. скончыў аспірантуру пры ўніверсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954-1962 гг. і з 1967 г. - навуковы супрацоўнік, у 1976-1983 гг. - загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962-1966 гг. вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, у 1964-1966 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 г. зноў працаваў у Інстытуце літаратуры. У 1982 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 г. - дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Як крытык і літаратуразнавец выступае ў друку з 1950 г. Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар навуковых прац «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага» (1958), «Культура творчасці» (1959), «Беларускі раман» (1961), «Становленне жанра: Белорусский роман» (Масква, 1964), «Маштабнасць прозы» (1972), «Горизонты белорусской прозы» (Масква, 1974), «Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце» (1976), «Кузьма Чорный: Уроки творчества» (Масква, 1977), «Лев Толстой и белорусская литература: Война и человек» (1978, даклад на VIII Міжнародны з'езд славістаў), «Літаратура, мы і час» (1979), «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (1980), «О современной военной прозе» (Масква, 1981), «Война и деревня в современной литературе» (1982), альбома «Сказ пра Івана Мележа» (1984), брашуры «Литература и проблемы века» (Масква, 1986), кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Выбери - жизнь» (1986), «Ничего важнее» (Масква, 1985), «Додумывать до конца» (Масква, 1988), «Отвоевались!» (Масква, 1990).

Выйшлі раман «Война под крышами» (1960), які разам з раманам «Сыновья уходят в бой» склалі дылогію «Партизаны» (1963, па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), «Хатынская аповесць» (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці «Асия. Последний отпуск» (1975), «Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев» (1981), «Последняя пастораль» (часопіс «Новый мир», 1986). У 1985 г. на кінастудыі «Мосфильм» пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм «Иди и смотри» (сцэнарый А.Адамовіча і Э.Клімава, апублікаваны ў 1986, у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» і «Каратели...»). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджаны залатым прызам. У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Моление о будущем». Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі...» (з Я.Брылём, У.Калеснікам, 1975) і «Блокадной книги» (з Д.Граніным, Масква, 1979, 2-е, поўнае выданне, у перакладзе на беларускую мову ў 1985). У 1977 г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у 1981-1983 гг. - у 4 тамах.

Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) - за «Хатынскую аповесць».


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.